Царква
Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі
(2 запаведзь, Выхад 20:4)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

16.11.2011

Кардынал Кох: кроў мучанікаў спрыяе дыялогу

У Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Менску ў суботу, 12 лістапада 2011 году, адбылося чарговае, 48-ае пленарнае пасяджэньне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічаў і Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек). Удзел у пасяджэньні ярархаў упершыню браў Апостальскі нунцый у нашай краіне архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, а таксама кардынал Курт Кох, Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, паведамяле Catholic.by.
   


Каталіцкія ярархі Беларусі прызначылі на пасаду часова выконваючага абавязкі Прэс-сакратара ККББ кс. Юрыя Санько. Таксама яны абмеркавалі магчымасьці і формы сустрэчаў з прадстаўнікамі юдаізму, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, з мэтай падтрыманьня дыялогу з вызнаўцамі гэтай рэлігіі. На пасяджэньні была зацьверджана назва новага душпастырскага году: “Новая Евангелізацыя як уводзіны ў Год Веры”.

Пасьля заканчэньня нарады беларускіх каталіцкіх ярархаў была адслужана сьвятая Імшу, якую ўзначаліў кардынал Курт Кох. У сваёй гаміліі падчас літургіі Старшыня Папскай Рады хрысьціянскай еднасьці ўзгадаў гераічнасьць уніяцкага сьвятога Язафата Кунцэвіча, памяць якога Царква адзначала ў гэты дзень.
Кардынал Курт Кох прыехаў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу. Як адзначае беларускі каталіцкі партал Catholic.by, ватыканскі ярарх выказаў перакананьне, што кроў мучанікаў, якія аддалі сваё жыцьцё за веру, сёньня спрыяе пазітыўнаму дыялогу паміж Праваслаўнай і Каталіцкай Царквой.

Напрыканцы сустрэчы біскупаў кардынал Курт Кох распавёў пра сваё біскупскае служэньне ў Швайцарыі, а таксама на пасадзе Саршыні Папскай Рады спрыяньня хрысціянскай еднасьці, пра ініцыятывы гэтай Рады і кантакты з мясцовымі Цэрквамі, пра кірункі дыялогу з прадстаўнікамі іншых рэлігіяў. Сабраныя падзяліліся сваім досьведам і меркаваньнямі пра стасункі з прадстаўнікамі іншых канфесіяў і іншых рэлігіяў у нашай краіне.

Фота кс. Ю. Марціновіча, Catholic.by
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 185 разоў (-ы)