Царква
Навушнік апаганьвае сваю душу і будзе ненавідзім ўсюды, дзе толькі жыць будзе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 21:31)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

16.11.2011

Душпастырскія зьмены ў БГКЦ

Апошнім часам адбыліся некалькі зьменаў у душпастырстве беларускіх грэка-каталіцкіх супольнасьцяў. Новых душпастыраў атрымалі вернікі ў Менску і Івацэвічах.
   
а. Аляксандар Шыбека
30 кастрычніка 2011 году Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) афіцыйна прадставіў вернікам сталічнай парафіі праведнага Язэпа новага адміністратара парафіі  – айца Аляксандра Шыбеку, які быў рукапакладзены ў 2007 годзе. Да гэтага часу ён служыў вікарным сьвятаром у Віцебску, дзе разам з сужонкай актыўна займаўся працай з валанцёрамі і непаўнаспраўнымі асобамі. На пасадзе адміністратара парафіі праведнага Язэпа ў Менску ён замяніў а. Аляксандра Аўдзеюка.

 
а. Андрэй Буйніч
Новы душпастыр цяпер і ў вернікаў Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Адміністратарам гэтай парафіі прызначаны а. Андрэй Буйніч (высьвячаны на сьвятара ў сьнежні 2006 году). Раней адміністратарам гэтай парафіі зьяўляўся а. Яўген Маліноўскі з Баранавічаў. 13 лістапада 2011 году новы адміністратар парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з сваім папярэднікам адслужыў нядзельную сьв. Літургію ў гонар сьвятамучаніка Язафата. Айцец Андрэй Буйніч будзе даязджаць у Івацэвічы з Ліды, дзе ён жыве і служыць у парафіі сьв. Язафата.
 
Душпастрыскія перастаноўкі ў Менску і Івацэвічах адбыліся пасьля таго, як а. Аляксандар Аўдзяюк, які ў апошні час таксама дапамагаў у душпастырскай апецы івацэвіцкіх вернікаў, адмовіўся ад служэньня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве і пакінуў Каталіцкую Царкву з мэтай пераходу ў Расейскую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 369 разоў (-ы)