Царква
А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; каб сталіся вы сынамі Айца вашага
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

23.11.2011

У Рыме прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная кардыналу Тысерану
 
17 лістапада 2011 году ў Французскім інстытуце пры Цэнтры сьв. Людовіка ў Рыме прайшла канферэнцыя «Кардынал Тысеран. Французская постаць у Рыме». Пра гэта паведамляе Седмица.Ru са спасылкай на ватыканскую газету «L’Osservatore Romano». Кардынал Тысеран – адна са знакавых постацяў у Рымскай курыі XX стагоддзя, ад якога ў значнай ступені залежыла Ўсходняя палітыка Ватыкану.

Кардынал Тысеран
Да апошняга часу кардынал Эжэн Тысеран (Eugène Tisserant, 1884-1972) застаецца асобай, вакол якой, як і вакол яго дзейнасьці ў Рымскай курыі, працягваюцца спрэчкі.
Пра тое, хто ж быў на самой справе гэты французскі сьвятар, які ў ХХ стагоддзі займаў самыя высокія пасады ў Рымскай курыі, спрабавалі паразважаць ўдзельнікі канферэнцыі ў Рыме. Сярод удзельнікаў форуму быў таксама Эцьен Фуілу (Etienne Fouilloux), аўтар першай біяграфіі кардынала Тысерана, выдадзенай сёлета ў Парыжы.
 
Больш за 60 гадоў, з 1908 па 1971 год, пры шасьці Папах Рымскіх, ад Пія X да Паўла VI, Тысеран выконваў у курыі найважнейшую працу. Ён быў адным з удзельнікаў « другой мадэрнізацыі» Ватыканскай бібліятэкі пры Піі XI. З 1936 оду ён адказваў у Рымскай курыі за Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы, прычым гэта адбывалася ў той самы час, калі камунізм перамог ва Ўсходняй Еўропе. З 1938 году Тысеран ажыцьцяўляў таксама кантроль над Папскай біблійнай камісіяй. Устойлівы ў стаўленьні да нацызму падчас Другой сусьветнай вайны і да камунізму падчас «халоднай вайны», ён набыў заслужаную рэпутацыю вельмі адметнага царкоўнага дзеяча. Як дэкан Сьвятой Калегіі кардыналаў з 1951 году ён адыграў важную ролю падчас двух перыядаў «sedi vacanti» – г. зн. перыядаў вакантнасьці Рымскага Апостальскага пасаду, у 1958 і 1963 гадах. Ён удзельнічаў у чатырох сесіях Другога Ватыканскага сабору, а таксама суправаджаў папу Паўла VI у яго падарожжах па ўсім сьвеце.
 
У біяграфічнай працы Эцьена Фуілу, прэзентацыя якой прайшла падчас канферэнцыі ў Рыме, Тысеран паўстае « выключна адметным чалавекам на скрыжаваньні розных цывілізацыяў, паміж Усходам і Захадам, а таксама паміж традыцыяй і сучаснасьцю, эрудыцыяй і абавязкам, паміж адданым нацыянальным пачуцьцём і перакананай каталіцкай і царкоўнай ідэнтычнасьцю».
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 167 разоў (-ы)