Царква
Няскора ўчыняецца суд над благімі справамі; таму не баіцца сэрца сыноў чалавечых чыніць ліхату
(Кніга Эклезіяста 8:11)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

25.11.2011

Апостальскі нунцый наведае грэка-католікаў Менску

Цэнтр сьв. Язэпа ў Менску
27 лістапада 2011 году Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці разам з сталічнымі вернікамі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыме ўдзел у сьвяткаваньні дня памяці сьвятога Апостала Андрэя, апекуна хрысьціянскага Ўсход.
 

 

Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці
З гэтай нагоды, паведамляе сайт грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску,  вернікі усіх менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў у нядзелю, 27 лістапада 2011 году, будуць разам маліцца і ўшаноўваць памяць сьв. Андрэя Першапакліканага ў Цэнтры сьв. Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, 6). Дзень памяці сьв. апостала Андрэя ў царкоўным календары адзначаецца 30 лістапада, аднак сёлета гэта працоўны дзень, і таму сьвяткаваньне перанесена на нядзелю.

 
У капліцы Ўсіх Сьвятых Беларускіх грэка-каталіцкага Цэнтру сьв. Язэпа ў Менску, які ў 2008 годзе асьвяціў кардынал Тарчызіё Бертонэ, Дзяржсакратар Сьвятога Пасаду, а 10-й гадз. будзе адслужана Боская Літургія, на якой будзе прысутнічаць Апостальскі нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Клаудыё Гуджароцьці, які прамовіць казаньне.
 
Паводле шматгадовай традыцыі, у гэты дзень памяці дабравесьніка і заступніка хрысьціянскага Ўсходу, вернікі будуць маліцца за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву, за горад Менск і ўсіх яго жыхароў.
 
Сталічныя грэка-католікі сардэчна запрашаюць усіх на гэтую сумесную малітву з Апостальскім нунцыем.

 

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 167 разоў (-ы)