Царква
У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

01.12.2011

Сустрэча груп Тэзе ў Менску

27 лістапада 2011 году ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры сьв. Язэпа ў Менску адбылася духоўна-фармацыйная сустрэча для моладзі, што брала ўдзел у сустрэчах, арганізаваных Супольнасьцю Тэзэ, паведамляе сайт Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая.
   
Духоўна-фармацыйная сустрэча складалася з двух асноўных частак. Першую частку сустрэчы – апалагетычна-катехетычную – праводзіў грэка-каталіцкі сьвятар з Ліды а. Андрэй Буйніч. Ён нагадаў словы Папы Яна Паўла II, што кожны чалавек падобны да птушкі, якая мае два крылы: ён мае веру і розум. І трэба імкнуцца абгрунтаваць сваю веру. Апалагетыка ж ёсьць навукай абгрунтаваньня сваёй веры. Першую сустрэчу а. Андрэй Буйніч прысьвяціў тлумачэньню асноўных термінаў апалагетыкі, такіх як Аб’яўленьне, верагоднасьць Аб’яўленьня і інш., а таксама акрэсьліў прадмет і метады апалагетычнай навукі.
 
Другая частка духоўна-фармацыйнага спатканьня моладзі мела сацыяльную скіраванасць. Яе праводзіў грэка-каталіцкі сьвятар з Менску – а. Аляксандар Шыбека. Ён падкрэсьліў, што вера ёсьць вялікім дарам ад Бога, але і адначасова вялікай адказнасьцю, каб гэты дар мы наліежна выкарыстоўвалі і памнажалі. Сьвятар нагадаў евангельскую прыпавесьць пра таленты і пра тое, што сталася з чалавекам, які свой талент закапаў у зямлю.
 
Падчас сустрэчы моладзі ўдзельнікі разам шукалі розныя варыянты практычнага выкарыстаньня дару веры ў сацыяльным служэньні, дзяліліся ўласным досьведам. У выніку былі сумеснай праца нарадзіліся некалькі практычных валанцёрскіх ініцыятываў.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 127 разоў (-ы)