Царква
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу
(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:28)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

18.01.2012

Эфіёпія: пасяджэньне каталіцка-праваслаўнай багаслоўскай камісіі

16-23 студзеня ў эфіёпскай сталіцы Адыс-Абеба праходзіць пасяджэньне зьмешанай міжнароднай камісіі па пытаньнях тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Ўсходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі.
 
Папа Рымскі Бенядыкт XVI і Патрыярх Баўтрамей I
Каталіцкую дэлегацыю на форуме ўзначаліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці. Мерапрыемства праходзіць адначасова з Тыднем малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які пройдзе 18-25 студзеня.
 
Кардынал Курт Кох заклікаў у гэты час асабліва задумацца над "экуменізмам мучанікаў", бо гэтая тэма, зьяўляецца асабліва актуальнай у сёньняшнім сьвеце. "Хрысьціяне павінны быць салідарныя з тымі, хто церпіць за веру і разам з імі абараняць свабоду спавяданьня веры", - адзначыў ярарх.
 
Зьмешаная камісія па пытаньнях тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Ўсходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі была створана ў студзені 2003 г. па ініцыятыве Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці і кіраўніцтва некаторых Праваслаўных Цэркваў: Сірыйскай, Копцкай, Сірыйска-Праваслаўнай, Армянскай Апостальскай, Эфіёпскай, Эрытрэйскай і Сірыйска-Маланкарскай.

Паводле: “Католицький оглядач”
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 582 разоў (-ы)