Царква
Гора вам, хто сьмяецца сёньня! бо заплачаце і загалосіце
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 6:25)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

23.01.2012

Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста

Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”,  – сказаў нямецкі ярарх.
   
Архібіскуп Воэлькі
Архібіскуп Райнэр Марыя Воэлькі адзначыў, што Германія – гэта краіна ў якой пачалася Рэфармацыя і таму тут асабліва важным зьяўляецца экуменічны дыялог. Ён таксама падкрэсьліў, што на гэта часта зьвяртаюць увагу рыма-каталіцкі архібіскуп Роберт Цоліч, старшыня епіскапату Германіі і старшыня Лютэранскай Царквы пастар Ніколаўс Шнайдэр.
 
Паводле архібіскупа Бярлінскага дыялог паміж хрысьціянскімі канфесіямі – гэта перш за ўсё супольнае сьведчаньне там, дзе жывеш. “У Бярліне толькі 9% жыхароў зьяўляюцца католікамі, а 18% – гэта лютэране. На працягу шматлікіх гадоў тут існуе Экуменічная Рада, да якой належыць больш за 30ь хрысьціянскіх супольнасьцяў і канфесіяў”, - сказаў архібіскуп Воэлькі.
 
Ён адзначыў, што хрысьціяне могуць тут утрымацца толькі ў еднасьці. “Гэта ня значыць, што мы ня бачым таго, што нас падзяляе. Мы сьвядомыя розьніц, якія існуцюць паміж намі, але жадаем сумесна сьведчыць пра Хрыста ў нашым загубленым грамадзтве”, – сказаў архібіскуп Воэлькі.
 
Паводле Ватыканскага радыё
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 798 разоў (-ы)