Царква
Не будзь неадчэпны, каб не адштурхнулі цябе, і не занадта адыходзь, каб не забыліся пра цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 13-13)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

24.01.2012

Ад інфармаваньня да размовы

Архібіскуп Чэльлі
Архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі, старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі, падкрэсьліў, што прысутнасьць каталікоў у Інтэрнэце мае надзвычай важнае значэньне для Царквы.
   
Ён адзначыў, што ў 2009 годзе прыкладна 440 мільёнаў каталікоў у той ці іншай ступені прысутнічалі ў сетцы Інтэрнэт.
 
Паводле інфармацыі L’Osservatore Romano, архібіскуп Чэльлі падкрэсьліў, што грамадзтва перайшло з “эпохі інфармацыі” ў “эпоху зносінаў”, дзе кантэнт становіцца аб’ектам дыялогу. Гаворачы пра сацыяльныя СМІ, архібіскуп Чэльлі адзначыў: “Мова зносінаў супольнасьцяў, іх разуменьне і бачаньне жыцьця зьяўляюцца вялікімі задачамі, якія стаяць перад тымі, хто хоча прысутнічаць у новым лічбавым сьвеце”.
 
Архібіскуп адзначыў важны ўклад Папаў Паўла VI, Яна Паўла II, а таксама Бенядыкта XVI у сьвет камунікацыяў і сказаў, што каталікі павінны прыняць гэты выклік і ўвайсьці ў гэты “двор язычнікаў”, дзе шмат хто ня ведае Бога.

Лекцыя Архібіскупа Чэльлі адбылася ва ўніверсітэце швайцарскага гораду Фрыбургу падчас сустрэчы, арганізаванай Канферэнцыяй біскупаў Швайцарыі і Швайцарскай Лігай Прэсы. Мерапрыемства было праведзена ў гонар 40-годдзя пастырскай інструкцыі па пытаньнях сродкаў масавай камунікацыі “Communio et Progressio”.
 
Паводле California Catholic Daily
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 556 разоў (-ы)