Царква
Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною. Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое
(Першае Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Карынфянаў 6:12-13)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

24.01.2012

У Кіеве розныя канфесіі аб’ядналіся ў малітве за еднасьць хрысьціянаў

Экуменічная малітва ў Кіеве
У грэка-каталіцкім храме сьвятога Васіля Вялікага ў Кіеве 22 студзеня 2012 году прадстаўнікі хрысьціянскіх Цэркваў Украіны сумесна маліліся за еднасьць хрысьціянаў.
   
У малітве прынялі ўдзел Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук), біскуп-памочнік Кіеўскай архіяпархіі УГКЦ Ёсіф (Мілян), экзарх Адэска-Крымскі УГКЦ Васіль (Івасюк), Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Эдвард Галіксан, архібіскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне Пётр Мальчук, духавенства Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату, Украінскай Аўтакевальнай Праваслаўнай Царквы, біскупы і пастары Нямецкай Евангелічна-Лютаранскай Царквы і прадстаўнікі Саюзу хрысьціян веры евангельскай Украіны (пяцідзясятнікі), у прыватнасьці, старшы біскуп ЦХВЕУ Міхаіл Паночка.
 
Падчас малітвы, зьвяртаючыся да прысутных, рыма-каталіцкі архібіскуп Пётр Мальчук зьвярнуў увагу на важнасьць еднасьці паміж хрысьціянамі. Параўноўваючы жыцьцё: агульнацаркоўнае, парафіяльнае і асабістае з “чоўнам”, рымска- каталіцкі ярарх адзначыў, што асноўнай перадумовай для знаходжаньня ў ім ёсьць Хрыстос, Які адзіны павінен кіраваць нашымі думкамі і нашымі ўчынкамі на шляху да будучай еднасьці паміж Цэрквамі.
 
Паводле інфармацыі сайту Камісіі хрысьціянскай еднасьці УГКЦ, сумесная малітва завяршылася зваротам да прысутных Першаярарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслава (Шаўчука). Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што “калі чуем сёньня слова “еднасьць”, дык верым, што Ісус увайшоў у човен нашага жыцьця, а гэта значыць, што еднасьць паміж Цэрквамі не зьяўляецца толькі справай чалавечай, а справай Божай”.
 
Паводле RISU
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 743 разоў (-ы)