Царква
Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі
(2 запаведзь, Выхад 20:4)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

09.07.2012

Грэка-Каталіцкая Царква запрашае ў пілігрымку

11 ліпеня 2012 году, у дзень успаміну Полацкай трагедыі 1705 году, калі ад рук расейскага цара Пятра I і яго сьвіты ў грэка-каталіцкай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку загінулі пяцёра манахаў-базыльянаў, вырушыць у шлях чарговая, васямнаццатая па ліку, штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. Асноўная тэма разважаньняў для ўдзельнікаў сёлетняй пілігрымкі — евангелізацыя, месца і пакліканьне ў ёй сям’і.
  
За чатыры дні (з серады да суботы) пілігрымы адолеюць каля 110 кілметраў. Шлях пілігрымаў будзе ляжаць праз Шуміліна, Обаль, Гараны, Струньне, а бліжэй да суботняга вечару 14 ліпеня пілігрымка ўкрочыць у старажытны Полацак.
 
Штодзень апрача Боскай Літургі ў візантыйскім абрадзе, сумеснай ранішняй ды вячэрняй малітвы, вернікаў чакаюць тэматычныя разважаньні ў групах, сяброўскія вечары, сьпевы і цікавыя размовы.
 
На заканчэньне пілігрымкі Віцебск – Полацак ў нядзелю, 15 ліпеня, будзе адслужана ўрачыстая Боская Літургія ў царкве сьв. Параскевы Полацкай, а звершыцца ўсё брацкай агапай.
 
З падрабязнай праграмай XVIII Пілігрымкі Віцебск — Полацак можна пазнаёміцца на сайце Svjazep.org.
 
Для ўсіх, хто хацеў бы далучыцца на любым этапе да пілігрымкі беларускіх грэка-католікаў, падаем кантактныя тэлефоны арганізатараў: а. Андрэй Буйніч (029) 566-24-14, МТС; а. Зьміцер Грышан (029) 675-29-97, Velcom.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 478 разоў (-ы)