Царква
Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы... таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго
(4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

02.09.2012
У Ліван ўцякла група грэка-каталікоў з сірыйскага горада Алепа
 
З узмацненьнем узброеных сутыкненьняў паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі ў хрысьціянскіх раёнах Сірыі ўсё больш хрысьціянаў, што складаюць каля 10% насельніцтва, пакідае гэтую краіну. Напрыканцы жніўня 2012 году з Сірыі ў Ліван уцяклі некалькі сьвятароў Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы, сярод якіх і архібіскуп горада Алепа Жан-Клімент Жанбар (Jean-Clement Jeanbart), паведамляе каталіцкае агенцтва Fides.
 
У другім па значэньні горадзе Сірыі Алепа адбыўся напад невядомых на раён, дзе разьмешчаныя хрысьціянскія ўстановы. Рэзідэнцыя архібіскупа Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Алепа была разгромлена і абрабавана. Таксама была нанесена шкода рэзідэнцыі архібіскупа Мараніцкай Царквы і музею візантыйскага хрысьціянства (Byzantine Christian museum of Maarrat Nahman), дзе зьнішчана некалькі іконаў і археалагічных аб’ектаў. Паводле інфармацыі агенцтва Fides хрысьціянскія ўстановы былі разрабаваныя “невядомымі групамі, якія хочуць распачаць рэлігійную вайну і зацягнуць сірыйскі народ у міжканфесійныя канфлікты”.
 
Архібіскуп Жанбар распавёў для Радыё Ватыкана, што сярод сілаў, якія змагаюцца супраць урада прэзідэнта Башара аль-Асада ёсьць таксама і замежныя радыкальна настроеныя мусульманскія баявікі і арганізацыі, якія падтрымліваюць джыхадыстаў. Ён адзначыў, што фундаменталісты з Лівіі, Ярданіі, Ягіпту, Афганістана, Турцыі і іншых краінаў ня ведаюць, што хрысьціяне жылі побач з мусульманамі ў Сірыі на працягу тысячы гадоў. “Мы нагадваем ўсім, што мы жылі з мусульманамі так сотні гадоў..., і мы заўсёды былі добрыя з імі, і яны былі добрыя з намі”. Мельхіцкі грэка-каталіцкі ярарх мяркуе, што замежныя баевікі не знаёмыя з гісторыяй мірных адносінаў паміж хрысьціянамі і мусульманамі ў Сірыі і з падазрэньнем ставяцца да гэтых сувязяў.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 116 разоў (-ы)