Царква
Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 19:21)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

21.11.2012
Крызіс веры ў сьвеце вымагае супольнага сьведчаньня хрысьціянаў
 
“На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя асаблівасьці як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць”, — з такімі словамі зьвярнуўся Бенядыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці — паведамляе Ватыканскае радыё.
 
/images/
2012/papa.jpgСьвяты Айцец сустрэўся з сябрамі і дарадцамі Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці ў Кліментыйскай зале Апостальскага палацу ў Ватыкане 15 лістапада 2011 году. Удзельнікі нарады разважалі на тэму “Важнасьць экуменізму для новай евангелізацыі”.
 
Бенядыкт XVI падкрэсьліў, што сёлета распачаўся Год веры, які быў абвешчаны ў 50-ыя ўгодкі II Ватыканскага сабору, айцы якога бачылі вельмі шчыльную сувязь паміж заданьнем евангелізацыі і пераадоленьнем падзелаў паміж хрысьціянамі. Ён нагадаў словы з Дэкрэту аб экуменізме: “Гэты падзел адкрыта супярэчыць волі Хрыста і ёсьць згаршэньнем для сьвету і, больш таго, прыносіць шкоду сьвятой справе абвяшчэньня Добрай Навіны кожнаму стварэньню& rdquo;. Сьвяты Айцец зьвярнуў увагу на неабходнасьць улічваць ва ўсіх экуменічных ініцыятывах крызіс веры ў сучасным сьвеце.
 
Паводле Папы сёньня нельга ігнараваць крызіс веры, бо ён закрануў усе рэгіёны планеты, нават там, дзе хрысьціянскае жыцьцё раней квітнела на працягу многіх стагоддзяў. “Духоўная беднасьць многіх нашых сучасьнікаў, якія не адчуваюць непрысутнасьці Бога ў сваім жыцьці як недахопу, зьяўляецца выклікам для ўсіх хрысьціянаў”, — сказаў Бенядыкт XVI. — У гэтым кантэксьце ад нас, якія вераць у Хрыста, патрабуецца вяртаньне да таго, што ёсьць істотным, да сэрца нашае веры, каб даваць разам сьвету сьведчаньне пра Бога жывога, гэта значыць пра Бога, Які нас ведае і любіць, у сузіраньні Якога жывем. Пра Бога, Які чакае водгуку нашай любові ў штодзённым жыцьці. У сувязі з гэтым абуджаюць надзею намаганьні Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў, каб аднавіць абвяшчэньне Добрай Навіны сучаснаму чалавеку. Таму даваць сьведчаньне пра Бога жывога, Які стаўся блізкім у Хрысьце, ёсьць найбольш актуальным заданьнем для ўсіх хрысьціянаў, і гэта ёсьць таксама заданьне, якое нас яднае, нягледзячы на няпоўную дагэтуль царкоўную сулучнасьць”.
 
Сьвяты Айцец заклікаў заўсёды памятаць аб тым, што аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў вера ў Бога Айца і Стваральніка, Які адкрыўся ў сваім Сыне Ісусе Хрысьце, пасылаючы Духа, Які ажыўляе і асьвячае. Гэта ёсьць вера, якую мы атрымалі падчас хросту, “вера, якую ў надзеі і любові можам разам вызнаваць”.
 
Папа падкрэсьліў што ў сьвятле прыярытэтнага месца веры лепш разумеецца таксама важнасьць тэалагічных дыялогаў і дыскусіяў паміж Цэрквамі і рэлігійнымі супольнасьцямі. Паводле Сьвятога Айца “яны дазваляюць прыняць, разам з разыходжаньнямі і перашкодамі, таксама і багацьце досьведу, духоўнага жыцьця і тэалагічных разважаньняў, якія становяцца стымулам для ўсё больш глыбокага сьведчаньня”, “нават калі у бліжэйшай будучыні нябачна магчымасьці для ўстанаўленьня поўнай еднасьці”. Нельга, аднак, забываць, падкрэсьліў Рымскі Архірэй, што мэтаю экуменізму павінна быць бачная еднасьць хрысьціянаў.
 
Бенядыкт XVI адзначыў, што еднасьць хрысьціянаў — гэта дар Бога, але нашае імкненьне да яе мае вялікае значэньне і для новай евангелізацыі. Таму Сьвяты Айцец падкрэсьліў, што на экуменічным шляху важна, каб Цэрквы і рэлігійныя супольнасьці не спыняліся на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя асаблівасьці як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць. Менавіта поўная сулучнасьць у веры і сьвятых тайнах выразна засьведчыць канкрэтную прысутнасьць Бога ў сьвеце. “Праз бачную еднасьць вучняў Ісуса, еднасьць па-чалавечы невытлумачальную, стане бачнай дзейнасьць Бога, Які пераўзыходзіць тэндэнцыю сьвету да падзелаў”, — адзначыў Бенядыкт XVI.
 
Таксама Сьвяты Айцец выказаў пажаданьне, каб Год веры спрычыніўся да прагрэсу на шляху экуменічнага дыялогу. Пры гэтым ён нагадаў, што як разьвіцьцё экуменічнага руху, так і новая евангелізацыя патрабуюць найперш унутранага навяртаньня.
 
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 100 разоў (-ы)