Царква
Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым, бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць
(Псалтыр 36:1-2)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

22.11.2012
У Харватыі адбываецца сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў
 
У сталіцы Харватыі Заграбе 22 лістапада 2012 году распачалася Сустрэча ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходніх абрадаў. Мерапрыемства прымеркавана да ўрачыстасьцяў з нагоды 400-годдзя уніі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Харватыі з Рымам.
 
22-11-12-2-o.jpg
22-11-12-2-o.jpg
У Заграбе сабраліся ярархі 14 Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы, каб сумесна абмеркаваць пытаньне пра II Ватыканскі cабор, 50-ыя ўгодкі якога адзначаюцца сёлета, і Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы. Ярархі таксама падзеляцца думкамі што да новага Катэхізісу УГКЦ, Кодэксу канонаў Усходніх Цэркваў і праграмы сьвяткаваньняў Года веры ва Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах.
 
Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ са спасылкай на прэс-службу Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы (ККЕЕ), у суботу, 24 лістапада 2012 году, удзельнікі сустрэнуцца з Прэзідэнтам Харватыі Іва Ёсіпавічам. Ён будзе прыме ўдзел у пілігрымцы да нацыянальнага паломніцкага цэнтру Маці Божай у Марыі-Быстрыцы. Нарады ўсходніх каталіцкіх біскупаў завершацца 25 лістапада. Уладыкі адслужаць урачыстую Боскую Літургію ў храме Сьвятой Тройцы г. Крыжэўцы. Гэтая літургія будзе трансьлявацца ў прамым эфіры нацыянальнага тэлебачаньня.
 
У нарадах ярархаў у Заграбе прымуць удзел: кардынал Ёсіф (Божаніч), архібіскуп Загрэбскі, і Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл (Васіль). Традыцыйная сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў, якую арганізаваў сёлета Ўладыка Мікалай (Кекіч), япарх Крыжавецкі, праходзіць пад патранатам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы.
 
Папярэдняя 14-я Сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы праходзіла 3- 6 лістапада 2011 году ў г. Орадзя (Румынія). Тады ярархі абмяркоўвалі ўклад Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у новую евангелізацыю.
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 90 разоў (-ы)