Царква
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
Галоўная Навіны за 2009 год
Памер шрыфту

25.09.2009

Каталікі ўсходняга абраду знаходзяць прытулак у Грэцыі

Каталікі ўсходняга абраду, якія вымушаны былі ўцякаць ад драматычных сітуацыяў з Іраку, Ірану і балканскіх краінаў, займелі другі дом у Апостальскім Экзархаце для каталікоў візантыйскага абраду ў Грэцыі.

Сёньня, разам з грэцкімі аднаверцамі, іх сем тысячаў. Кансультант Рымскай Курыі Дзімітрыяс Салахас, які выкладаў усходняе кананічнае права ў Рыме, растлумачыў, што ў дадзены момант у Грэцыі ёсьць сем каталіцкіх япархіяў і адзін вікарыят лацінскага абраду, экзархат візантыйскага абраду і армянскі каталіцкі ардынарыят.

У Афінах ажыцьцяўляецца душпастырская апека каталікоў розных нацыянальнасьцяў. Візантыйскі экзархат праводзіць шырокую дабрачынную, адукацыйную і культурную працу, яму належыць лякарня, школа для дзяцей з псіхічнымі парушэньнямі, дом для састарэлых і інтэрнат для моладзі. Экзархат мае таксама выдавецтва і ладзіць два летнія лагеры для дзяцей. Цяпер Экзархат займаецца душпастырскай апекай вернікаў халдэйскага абраду, а таксама візантыйскага - якія прыехалі з Украіны, з Румыніі і іншых балканскіх краінаў. Такім чынам, Экзархат стаў Царквой дыяспары, каталікоў-імігрантаў усходняга абраду.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 112 разоў (-ы)