Царква
Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго... нічога, што ў блізкага твайго
(10 запаведзь, Выхад 20:17)
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

29.11.2012
Каталіцка-праваслаўны дыялог: праблема біскупа Рыму
 
У Парыжы 20-21 лістапада 2012 году адбылося пасяджэньне Каарданацыйнага камітэту Міжнароднай зьмешанай камісіі па справах праваслаўна-каталіцкага тэалагічнага дыялогу. Нарады праходзілі ў будынку Гальскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхату.
 
Каталіцкую дэлегацыю на гэтай сустрэчы тэолагаў у Парыжы ўзначальваў старшыня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці кардынал Курт Кох. З праваслаўнага боку на нарадзе старшыняваў мітрапаліт Пергамскі Ян Зізулас з Канстанцінопальскага Патрыярхату.
 
Таксама ў сустрэчы бралі ўдзел ярархі і багасловы — прадстаўнікі іншых памесных Праваслаўных Цэркваў: Александрыйскага, Ерусалімскага і Маскоўскага Патрыярхатаў, Сербскай, Румынскай, Кіпрскай і Эладзкай Праваслаўных Цэркваў. Расейскую Праваслаўную Царкву на пасяджэньні прадстаўляў старшыня аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён Алфееў.
 
У працы Каардынацыйнага камітэту зьмешанай тэалагічнай камісіі ад Каталіцкай Царквы бралі ўдзел таксама сакратар Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці біскуп Браян Фарэл, намесьнік сакратара Папскай Рады кс. Андрэа Пальміеры ды іншыя ярархі і тэолагі.
 
Нарады Каардынацыйнага камітэту не абмежаваліся выключна тэалагічнымі дыскусіямі. Быў прадугледжаны час таксама і на малітву. 21 лістапада 2012 году, у сьвята Ўвядзеньня ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы паводле грыгарыянскага календара, сябры Каардынацыйнага камітэта прынялі ўдзел у Боскай Літургіі ў грэцкай праваслаўнай катэдры сьв. Сьцяпана ў Парыжы.
 
http://92.catholique.fr/
IMG/jpg/mgr_daucourt_150.jpgЯк адзначае Radio Watykańskie, на думку аднаго з сябраў гэтай міжнароднай тэалагічнай камісіі французскага рыма-каталіцкага біскупа Жырара Дакура (Gérard Daucourt), нягледзячы на ​​відавочныя прыкметы застою ва ўзаемным дыялогу, сітуацыя выглядае даволі блізкай да паразуменьня. Асноўнае тэалагічнае пытаньне, якое нас яшчэ разьдзяляе, лічыць французскі ярарх, гэта спосаб, у які ўспрымаецца і выконваецца служэньне біскупа Рыму для справы паўсюднай еднасьці Царквы. Дасягненьне паразуменьня ў гэтым пытаньні патрабуе аднак уважлівага гістарычнага аналізу і менавіта на гэтым сканцэнтраваны цяперашні этап дыялогу з праваслаўнымі багасловамі.
 
Створаная ў 1960-х гадах, Міжнародная зьмешаная камісія па багаслоўскім дыялогу паміж праваслаўнымі і каталікамі рэгулярна зьбіраецца, каб вывучаць адрозьненьні паміж дзьвюма Цэрквамі.

У кастрычніку 2007 году, у Равэньне (Італія), гэты форум каталіцкіх і праваслаўных багасловаў здолеў распрацаваць сумесны рабочы дакумент па пытаньні аб папскім першынстве, якое зьяўляецца сёньня асноўным каменем спатыкненьня на шляху да еднасьці паміж дзьвюма канфесіямі.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 88 разоў (-ы)