Царква
Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім... палюбі блізкага твайго, як самога сябе на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 22:37-40)
Галоўная Навіны за 2009 год
Памер шрыфту

25.09.2009

У графіку Папы на 2010 год паездкі ў Беларусь няма

13 траўня 2010 году Папа Рымскі Бенядыкт XVI наведае з візітам Партугалію. На чарговую гадавіну зьяўленьня Багародзіцы пантыфік прыедзе ў славутую вёску Фаціму.

У інтэрвію Радыё Свабода, дырэктар Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкан, бельгійскі езуіт Клаўдзі Рабінэ паведаміў:  

 “Сёньня афіцыйна пацьверджана, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI 13 траўня 2010 году на 92-гадавіну зьяўленьня Дзевы Марыі ў партугальскай мясьціне Фаціма наведае з візітам Партугалію. Толькі што паведамленьне аб гэтым разьмешчана на афіцыйным сайце Ватыкану”.  

Абламейка: А як ставіцца да паведамленьня польскай Каталіцкай агенцыі інфармацыйнай (КАІ) аб тым, што Бенядыкт XVI меў у графіку на 2010 год выбар паміж Партугаліяй і Беларусьсю?

Рабінэ: Папа ня меў у графіку згадкі пра Беларусь. Я ня ведаю, адкуль узялося паведамленьне КАІ, мы тут яго бачылі... Але ў афіцыйным графіку такога не было.

Абламейка: А ці магчыма, каб Папа прыехаў у Беларусь без папярэдняга планаваньня?

Рабінэ: Ну ведаеце, Сьвяты Айцец чалавек ужо немалады і падарожнічае ён мала ў адрозьненьне ад папярэдняга папы. Вядома, магчыма ўсё. Мы ведаем, што і Каталіцкая Царква ў Беларусі Папу запрашала прыехаць, і прэзідэнт Лукашэнка. Але зноў кажу, у графіку такой паездкі няма. А ў Партугалію Папа паедзе.

На працягу апошняга тыдня беларускія медыі са спасылкай на польскае Каталіцкае агенцтва інфармацыйнае (КАІ) паведамлялі, што ў графіку Бенядыкта XVI на наступны год запланавана паездка ў Партугалію або Беларусь.

Радыё "Свабода"
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 102 разоў (-ы)