Царква
Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:1)
Галоўная Навіны за 2013 год
Памер шрыфту

17.01.2013
Папа заклікаў да малітвы за еднасьць хрысьціянаў
 
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня 2013 году Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI зьвярнуўся да вернікаў з заклікам маліцца за еднасьць паміж усімі вызнаўцамі Хрыста — паведамляе Ватыканскае радыё.
 
Сьвяты Айцец адзначыў, што тэмай Тыдня малітваў за еднасьць сёлета будуць словы з кнігі прарока Міхея: «Чаго Бог ад нас чакае?» (пар. Міх 6, 6–8). «Заклікаю ўсіх маліцца, настойліва просячы Бога аб вялікім дары еднасьці паміж усімі вучнямі Госпада. Невычэрпная моц Духа Сьвятога няхай натхняе нас да шчырага пошуку еднасьці, каб мы маглі ўсе разам вызнаваць, што Ісус ёсьць Збаўцам сьвету», — сказаў Бенядыкт XVI.
 
Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў Каталіцкая Царква традыцыйна адзначае штогод з 18 па 25 студзеня.
 
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 64 разоў (-ы)