Царква
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна
(3 запаведзь, Выхад 20:7)
Галоўная Навіны за 2013 год
Памер шрыфту

11.02.2013
Пётра Рудкоўскі: 7 гадоў пантыфікату даліся Бенядыкту XVI нялёгка
 
Беларускі каталіцкі публіцыст, манах-дамініканец а. Пётра Рудкоўскі пракаментаваў для беларускай службы Радыё Свабода заяву Бенядыкта XVI пра яго адрачэньне ад пасады Рымскага Архірэя.
 
Айцец Пётра Рудкоўскі адзначыў: “Папа Бенядыкт XVI — Ёзаф Рацынгер — гэта перадусім інтэлектуал, багаслоў. І быць лідарам больш чым мільярднай супольнасьці каталікоў, кіраўніком дзяржавы было складана для яго. 7 гадоў ягонага пантыфікату даліся яму нялёгка. Апрача гэтага, быў шэраг напружаньняў: гэта і працяг педафільскіх скандалаў, і фінансавыя недарэчнасьці ў ватыканскім банку — гэта было вялікае псіхалагічнае выпрабаваньне для Ёзафа Рацынгера”.
 
Манах-дамініканец сказаў таксама, што гэты нечаканы крок Папы Бенядыкта XVI ня зробіць нейкай шкоды Царкве і веры, і хоць такая падзея ў жыцьці Царквы сапраўды вельмі рэдкая, але ў гэтым няма нічога дзіўнага: “Любы біскуп мае права пайсьці ў адстаўку. Біскупам у Касьцёле рэкамэндавана, каб у 75 гадоў яны прасілі Сьвяты Пасад аб дазволе пайсьці. Папа Рымскі, Біскуп Рыму, таксама мае такое права. Гэта проста рэдка здаралася. Няма падставаў быць тут нечым абураным ці шакаваным”.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 63 разоў (-ы)