Царква
Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных. А вы зважайце...
(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 13:22-23)
Галоўная Навіны за 2013 год
Памер шрыфту

12.02.2013
Хто будзе кіраваць Царквой пасьля адрачэньня Бенядыкта XVI?
 
Пасьля таго як Папа Бенядыкт XVI абвясьціў пра адрачэньне з ураду Рымскага Архірэя, паўстае пытаньне: а хто ж будзе кіраваць Царквою да абраньня новага папы?
 
28 лютага 2013 году, а 20-й гадзіне рымскага часу, Пятроў пасад стане вакантным (Sede Vacante), а на працягу наступных дзён павінен распачацца канклаў для абраньня новага папы. У гэты пераходны перыяд кіраваць царкоўнымі справамі будзе Камерленга Рымскай Царквы, якім цяпер зьяўляецца кардынал Тарчызіё Бэртонэ, які адначасова выконвае служэньне Дзяржаўнага Сакратара Ватыкану — піша “Католицький оглядач” з спасылкай на тэлевізійнае агенцтва навінаў Rome Reports.
 
Для таго, каб пазьбегнуць любых магчымых фальсіфікацыяў, Камерленга павінен невялікім малатком разьбіць папскі пярсьцёнак рыбака.
 
Пасьля таго кардынал Бэртонэ павінен апячатаць папскія апартаменты, каб выключыць магчымасьць фальсіфікацыі якіх-небудзь дзяржаўных дакументаў. Ён таксама будзе адказным за арганізацыю канклаву, на які кардыналы зьбяруцца для абраньня новага папы.
 
Да часу абраньня папы, г. зн. да моманту, калі з трубы Сікстынскай капліцы зьявіцца белы дым, Камерленга таксама адказвае за адміністрацыйныя справы Апостальскай Сталіцы.
 
Аднак, калі гаворка ідзе аб прыняцьці важных для Царквы рашэньняў, тут улада Камерленга абмежаваная.
 
На час пераходнага перыяду ўсе афіцыйныя ватыканскія супрацоўнікі сымбалічна губляюць свае пасады, акрамя трох службовых асобаў: прэфекта Апостальскай Пенетэнцыярыі Фартуната Бальдэльлі, вікарыя Рыму кардынала Агасьціна Валіні і Камерленга кардынала Тарчызіё Бэртонэ.
 
Канклаў павінен распачацца не пазьней, чым праз 20 дзён пасьля адрачэньня з ураду Папы Бенядыкта XVI. На працягу гэтага часу ў Ватыкан будуць зьязджацца 117 кардыналаў з усяго сьвету для таго, каб выканаць важнае заданьне — абраць новага зьверхніка Каталіцкай Царквы.
 
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 65 разоў (-ы)