Царква
Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:10)
Галоўная Навіны за 2009 год
Памер шрыфту

30.09.2009

Фэстываль рэлігійнай песьні ў Браславе

З 24 па 25 кастрычніка 2009 г. парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Браславе запрашае ўсіх, хто хоча праслаўляць Бога малітвай сьпеву. У гэтыя дні тут адбудзецца ІІІ Фэстываль рэлігійнай песьні «Птушкай будзь».

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца як салісты-вакалісты, так і музычныя гурты і парафіяльныя хоры, асобы рознага ўзросту і веравызнаньня. Творчасьць і арыгінальнасьць вітаюцца.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 512 17 92 а. Лешэк Вітвіцкі SDS
+ 375 29 514 91 21 Алена Рышкевіч
Uladarka@gmail.com


Ці хто-небудзь з нас ня марыў стаць птушкай? Такая, здавалася б, недасягальная і крыху дзіўная мара шмат каго наведвае ў дзяцінстве. Толькі сталеючы мы ўжо ўзгадваем тую фантазію выключна з усьмешкай…

«Будзь птушкай, імкніся сэрцам да нябёсаў», — ужо два гады запар (з 2007 г.) у час восеньскіх школьных канікул сьпяваюць удзельнікі фестывалю рэлігійнай песьні ў Браславе, на які зьбіраюцца ўсе, хто хоча праслаўляць Бога малітвай сьпеву.

Фэстываль адбываецца ў выхадныя дні і традыцыйна пачынаецца сьвятой Імшой у суботу. Пасьля - адкрыцьцё фестывалю і выступленьні ўдзельнікаў, у якіх кожны па-свойму дзеліцца запалам Божай любові, а словы песень міжволі пачынаюць гучаць на вуснах кожнага з прысутных.

Удзельнікі маюць таксама шмат часу для знаёмства і супольнага правядзеньня часу.

Ініцыятар мерапрыемства, ксёндз дзекан Лешэк Вітвіцкі SDS, падкрэсьлівае, што галоўным зьяўляецца нават ня сам фэстываль, але магчымасьць супольнага праслаўленьня Нябеснага Айца.

У нядзелю ж адбываеца гала-канцэрт, пасьля якога падводзяцца вынікі фэстывалю.

На разьвітаньне гімн фэстывалю гучыць ізноў.

Паводле: http://waladarka.by

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 138 разоў (-ы)