Царква
Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:24)
Галоўная Навіны за 2009 год
Памер шрыфту

08.12.2009

Дабрачынная акцыя "Божае Нараджэньне - дзецям"

12 сьнежня 2009 г. у лучайскай рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Юды Тадэвуша (Пастаўскі дэканат, Віцебская дыяцэзія) адбудзецца дабрачынны канцэрт-праслаўленьне. Дадзеная акцыя распачнецца пасьля сьвятой Імшы а 14.00 гадз. і стане цудоўным завяршэньнем адвэнтовых рэкалекцыяў у гэтай парафіі. З канцэртнай праграмай выступіць гурт «Маран Ата» з грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Берасьці.

Сродкі, сабраныя падчас канцэрту-праслаўленьня, пойдуць на калядныя падарункі дзецям у прытулках г. Паставы і м. Варапаева.

У гэты ж дзень у м. Лучай будзе асьвячана капліца Маці Божай Гвадэлупскай, Заступніцы ненароджаных дзяцей.

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у дабрачыннай акцыі і дапамагчы дзецям з прытулкаў радасна і шчасьліва сустрэць сьвята Нараджэньня Хрыстова!

Паводле Catholic.By
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 145 разоў (-ы)