Царква
Ня судзеце, каб і вас ня судзілі; бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:1-2)
Галоўная Навіны за 2009 год
Памер шрыфту

31.12.2009

Сінод УГКЦ пра еднасьць

«Замест манапольнага валоданьня хрысьціянскай Украінай, што было харак­­тэрным знакам мінулых эпох, мы прапануем сулучнасную еднасьць сёньня яшчэ падзеленае Кіеўскае Царквы», – гаворыцца ў пастырскім пасланьні біскупаў УГКЦ, прынятым на пасяджэньні Сіноду, што праходзіў з 29 лістапада па 6 сьнежня 2009 году ў Кіеве.

«Ва Ўкраіне насьпела сур’ёзная неабходнасьць усьвядоміць розьніцу паміж «уніятызмам» як канфесійным падпарадкаваньнем і сулучнаснай еднасьцю роўных у годнасьці Цэркваў», – сьцьвярджаюць члены Сіноду УГКЦ. Стварэньне адзінай Памеснай Царквы павінна было б адбыцца ў форме сулучнасьці: еднасьць у веры, пры захаваньні літургічных і богаслужбовых асаблівасьцяў кожнага.

Разглядаючы пытаньне еднасьці Царквы ва Ўкраіне, ярархі УГКЦ адзначылі, што «гэтая еднасьць, каб прынесьці ва Ўкраіну мір і згоду, павінна вырасьці з сярэдзіны, ва ўлоньні кожнай галіны Кіеўскай Царквы». Зьвяртаючы ўвагу на важнасьць асэнсаваньня прапанаванай мадэлі еднасьці Кіеўскай Царквы, яны падкрэсьліваюць, што гэтае пытаньне патрабуе «вышыні духа», больш шырокага далягляду, хоць «перашкоды для аб’яднаньня ўкраінскіх Цэркваў цалкам відавочныя, а небясьпекі – несумненныя». «Мы павінны іх бачыць і іх ўлічваць. І ўсё ж бачыць толькі іх – гэта як бы аддаць сябе зямному прыцягненьню, прыціснуўшы свой дух да прысядзібнага тыну», – гаворыцца ў пасланьні.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 138 разоў (-ы)