Царква
Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною. Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое
(Першае Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Карынфянаў 6:12-13)
Галоўная Навіны за 2010 год
Памер шрыфту

24.06.2010

Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гару


Беларускія грэка-католікі з Антвэрпану прынялі ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гару (Saint Mont) , што каля мястэчка Сэнт-Амэ ў Францыі.



У першым тысячагоддзі гэтая гара ў Вагезах была месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянераў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе ўпадабалі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На падмурках казармаў яны збудавалі кляштар і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. Да нашага часу ад кляштару засталася толькі каплічка на гары Сэнт-Монт.



Адраджэньнем гэтага мястэчка заняўся а. Пётр Вільк – польскі сьвятар, які апякуецца некалькімі парафіямі ў разьмешчаных паблізу мястэчках Латарынгіі. Ён жа з блаславеньня біскупа Жана Поля Матыё арганізаваў гэтае паломніцтва і беларускі вечар.

У панядзелак Сьвятога Духа на гары Сэнт-Монт была адпраўлена ўрачыстая Імша, у якой прынялі ўдзел паломнікі 11 нацыянальнасьцяў, сярод якіх былі сьвятары і вернікі з Беларусі, а таксама з беларускай дыяспары Бельгіі. Вечарам таго ж дня ў парафіяльнай залі Сэнт-Амэ беларускія вернікі зладзілі канцэрт беларускага фальклёру, паслухаць які прыйшла вялікая колькасьць мясцовых жыхароў.

Усё мерапрыемства прайшло ў духу вялікай прыязьні і духовага ўздыму.

Паводле bielarus.eu

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 76 разоў (-ы)