Царква
Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:11)
Галоўная Навіны за 2010 год
Памер шрыфту

30.06.2010

Паведамленьне з 43-га Пленарнага пасяджэньня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

43-яе Пленарнае пасяджэньне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 22 чэрвеня 2010 г. у памяшканьні Сакратарыяту ККББ. На пасяджэньні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, МІС.

Біскупы, сабраныя на пасяджэньні, абмеркавалі магчымасьць стварэньня пенсійнага фонду і фонду салідарнасьці для сьвятароў, кансэкраваных і сьвецкіх асобаў, якія працуюць у царкоўных структурах.

Біскупы вызначылі сьвятара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Справаў у Беларусі.

Падчас пасяджэньня былі абмеркаваны статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў Беларусі.

Сабранымі на пасяджэньні былі абмеркаваны ініцыятывы і вынікі розных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў Беларусі ў Год сьвятарства. Ярархі, якія 9–11 чэрвеня прымалі ўдзел у мерапрыемствах на заканчэньне Году сьвятарства ў Рыме, падзяліліся з прысутнымі сваімі ўражаньнямі аб сусьветнай сустрэчы сьвятароў.

Біскупы выказалі сваю заклапочанасьць адносна прымяненьня ў Беларусі метаду штучнага апладненьня in vitro, што не адпавядае навучаньню Царквы. Адносна гэтага пытаньня біскупамі будзе падрыхтаваны адпаведны дакумент.

Удзельнікамі пасяджэньня было абмеркавана пытаньне супрацоўніцтва з Мальтыйскай службай дапамогі і магчымасьці павелічэньня ў будучым такой дапамогі для найбольш патрабуючых у нашай краіне.

У сувязі з заканчэньнем працы кс. Аляксандра Амяльчэні на пасадзе выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ сабраныя падзякавалі сьвятару за ахвярную працу і пажадалі Божага бласлаўленьня на новай пасадзе супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Выконваючым абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказным за СМІ пры ККББ быў прызначаны а. Аляксандр Улас, OFM Conv, якому біскупы пажадалі сьвятла Духа Сьвятога ў выкананьні адказных абавязкаў у Царкве ў Беларусі.

Паводле Catholic.By
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 83 разоў (-ы)