Царква
Калі подуешь на іскру, яна разгарыцца, а калі плюнеш на яе, згасне: тое і іншае выходзіць з вуснаў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 28:14)
Галоўная Навіны за 2010 год
Памер шрыфту

30.06.2010

Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай для беларусаў у Антвэрпане


30 траўня 2010 году, у нядзелю Ўсіх сьвятых, у беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпане (Бельгія) пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі.



Айцец Ян Майсейчык асьвячае ікону сьв. Еўфрасіньні.

Ікона была напісана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай з Менску і дастаўлена ў Бельгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антвэрпанскай царквы. Нагадаем, храм, у якім вось ужо сем гадоў моляцца антвэрпанскія беларусы, быў збудаваны як сьвятыня католікаў лацінскага абраду.

Пасьля асьвячэньня, была ўзьнесена малітва да Бога праз заступніцтва сьвятой Еўфрасіньні за Беларускі народ і Беларускую Царкву. Завершылася ўрачыстасьць супольным сталаваньнем-загавінамі на Пятроўскі пост.



Ікона сьв. Еўфрасіньні Полацкай, напісаная Аленай Ткачовай.

Паводле www.bielarus.eu

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 114 разоў (-ы)