Царква
Хто мае, таму дадзена будзе; а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што ён думае мець
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 8:18)
Галоўная Навіны за 2010 год
Памер шрыфту

07.07.2010

У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі

Нашае жыцьцё напоўнена шматлікімі разнастайнымі падзеямі і многія з іх мы жадаем захаваць ня толькі ў сваёй памяці, але і ў фотаальбоме. У гэтай справе на дапамогу прыходзіць фотаапарат. З часам, аднак, можна зразумець, што фотаапарат — гэта ня толькі своеасаблівая прылада працы, але і сродак выяўленьня свайго “я”.

Ужо ў другі раз Браслаў запрашае актыўных і крэатыўных аматараў фотамастацтва на пленэр «Ён — Прастора, Ён — Творца». У мінулым годзе фота-пленэр быў спалучаны з пленэрам-рэкалекцыямі для мастакоў, напрыканцы якога адбылася прэзентацыя прац удзельнікаў пленэра — жывапіс, малюнак, графіка, калаж і фотаздымак — у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Сёлета сустрэча для прафесійных фатографаў і тых, каго цікавіць мастацтва фатаграфіі, адбудзецца з 10 па 18 ліпеня.

Пра сваё жаданьне ўзяць удзел просьба паведаміць не пазней, чым за тры дні да пачатку пленэру. Удзельнікам фотапленэру неабходна прыехаць у Браслаў 10 ліпеня да 18.00.

Больш падрабязная інфармацыя:

- па тэлефонах:
(+375-29) 512-17-92, кс. Лешэк Вітвіцкі, SDS;
(+375-29) 514-91-21, Агата

- e-mail: agagata@mail.ru

Паводле: http://Catholic.by

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 98 разоў (-ы)