Царква
Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху; і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек
(Другое Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Цімафея 4:3-4)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

11.01.2011

Апостальскі нунцый прыняў актывістаў “Вызваленьня”

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі зьняволеных пасьля прэзідэнцкіх выбараў беларускіх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў, сустрэліся з Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Марцінам Відавічам. Дыпламатычнаму прадстаўніку Ватыкану яны перадалі зварот да Папы Рымскага з просьбай аб малітве і спрыяньні ў справе вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

На прыём да Апостальскага нунцыя ў Беларусі сваякі зьняволеных патрапілі з другой спробы. Як паведамляе Радыё Свабода, на пачатку сустрэчы былі высьветлены гэтыя непаразуменьні, якія здарыліся з тэхнічных прычынаў, а затым адбылася працяглая гутарка. Пра яе зьмест для Радыё Свабода распавяла адна з удзельніц гэтай сустрэчы з прадстаўніком Апостальскай Сталіцы, жонка зьняволенага Зьмітра Бандарэнкі Вольга:

«Мы гутарылі каля дзьвюх гадзінаў, і гэта была вельмі добрая гутарка. Мы распавялі пра ўсе праблемы, з якімі сутыкнуліся. Я, праўда, моцна нервавалася і паплакала нават, хоць апошнім часам ня плакала ўвогуле. Таксама перадалі ліст да папы, дзе напісалі пра падзеі 19 сьнежня і пра зьняволеных. Прасілі ягонай дапамогі і малітвы. Нунцый нас дабраславіў, каб у нашых сем’ях усё было добра».

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 246 разоў (-ы)