Царква
Не пагардзіць чалавека ў старасці яго, бо і мы старэем. Ня радуйся смерці чалавека, хоць бы ён быў самы варожы табе: памятай, што ўсе мы памром
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:7-8)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

11.01.2011

Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў 2011 г.

Згодна са шматгадовай традыцыяй хрысьціяне розных канфесіяў ва ўсім сьвеце 18-25 студзеня зьбіраюцца ў сваіх храмах, каб маліцца за еднасьць хрысьціянаў.

Падрыхтоўкай Тыдняў малітвы за еднасьць хрысьціянаў штогод займаюцца Папская Рада па справах Еднасьці хрысьціянаў і камісія Сусьветнай Рады Цэркваў.

Сёлета матэрыялы для экуменічных малітваў даручана было падрыхтаваць хрысьціянам з Ерусаліму. Дэвіз Тыдня малітваў за еднасьць хрысціянаў у 2011 г.:

"Увесь час яны заставаліся ў навуцы апосталаў, у брацкай супольнасьці, у ламаньні хлеба і ў малітвах" (Дз 2:42)

Падчас Тыдня малітваў за еднасьць хрысціянаў у 2011 годзе для разважаньня прапанаваны біблейскі тэкст, узяты з Дзеяў апостальскіх 2:42-47.

Прапанаваныя сёлета для малітвы і разважаньня матэрыялы - гэта заклік для пошуку натхненьня і абнаўленьня, каб зьвярнуцца да асноваў веры раньняй Царквы ў Ерусаліме.
Таксама гэта заклік, каб нагадаць хрысьціянам пра часы, калі Царква была непадзеленаю.

У межах гэтай тэмы хрысьціяне Ерусаліму прапануюць зьвярнуць увагу на чатыры элементы еднасьці, якія зьяўляюцца знакамі першахрысьціянскай супольнасьці, і якія істотныя таксама і для сёньняшняй хрысьціянскай супольнасьці — ва ўсіх яе праявах і месцах.

Па-першае, слова Божае было перададзена праз Апосталаў. Па-другое, супольнасьць (koinonia) была важным знакам першых вызнаўцаў Хрыста. Трэцім знакам раньняй Царквы было спраўленьне Еўхарыстыі (ламаньне хлеба) на ўспамін Новага Запавету, якую Ісус устанавіў праз сваю муку, сьмерць і ўваскрасеньне. Чацьвёрты асьпект — гэта заклік да нястомнай малітвы. Гэтыя чатыры элементы зьяўляюцца слупамі жыцьця Царквы і яе еднасьці.

На кожны дзень экуменічнага тыдня (18-25 студзеня) прапануюцца наступныя тэмы:

Дзень 1: Царква ў Ерусаліме
Дзень 2: Шмат членаў у адным Целе
Дзень 3: Яднае нас трываньне ў навуцы Апосталаў
Дзень 4: Дзяленьне - праява нашай еднасьці
Дзень 5: Ламаць хлеб у надзеі
Дзень 6: Умацаваныя малітвай для дзеяньня
Дзень 7: Жыць вераю ва ўваскрасеньне
Дзень 8: Пакліканыя для служэньня прымірэньню

Брашура з матэрыяламі на Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў у 2011 г.:
- па-беларуску
- па-ангельску
- па-польску
- па-нямецку
- па-французску

22 студзеня 2011 г. у менскай архікатэдры Імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца экуменічная малітва прадстаўнікоў розных канфесіяў Беларусі. Пачатак малітвы - а 19.30 гадз.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 227 разоў (-ы)