Царква
Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 16:3)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

20.01.2011

Памёр армянскі каталіцкі патрыярх
 

У Ліване ва ўзросьце 83 гадоў памёр армянскі каталіцкі патрыярх Кілікіі на спачынку Аганэс Бэдрос (Ян Пётр) XVIII Каспаран.

Спачылы армянскі патрыярх паходзіў з Ягіпту. Ён нарадзіўся 20 студзеня 1927 году, атрымаў адукацыю ў Каіры. У 1946-ым закончыў духоўную семінарыю ў Бзумары ў Ліване. Затым жыў у Папскай калегіі ў Рыме і працягваў навучаньне ў Грыгарыянскім універсітэце, студыяваў тэалогію і філасофію. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Латэранскім універсітэце. У 1952 г. высьвячаны на сьвятара. У 1972-м быў наменаваны архібіскупам Багдаду, а ў 1973 г. стаў біскупам Бейруту.
У 1982 г. Сінод армянскай каталіцкай Царквы, скліканы ў Рыме, абраў яго каталікосам-патрыярхам армянскіх католікаў. Як зьверхнік армянскага Патрыярхату Кілікіі ён нёс сваё служэньне дзевяць гадоў, з 1983 г. па 1998 г. Перыяд няпростага патрыяршага служэньня Аганэса Бэдроса XVIII Каспарана быў адзначаны трагічнай грамадзянскай вайной у Ліване, а таксама драматычнымі падзеямі пасьля падзеньня камунізму ў Арменіі.

У 1999 годзе ён сышоў з грамадзкага жыцьця, прысьвячаючы сябе малітве і навуцы. Яго пераемнікам на патрыяршым пасадзе стаў цяперашні армянскі каталіцкі патрыярх Нэрсэс Бэдрос XIX Тармуні.

Пахаваньне спачылага армянскага каталіцкага патрыярха адбудзецца ў Бейруце 22 студзеня 2011 году.

Паводле Radiovaticana.org/pol Byzcath.org Opuslibani.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 251 разоў (-ы)