Царква
Не давай вадзе выхаду, ні злы жонцы - улады, а калі яна не ідзе пад рукою тваёю, то адатні яе ад плоці тваёй
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 25:28-29)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

09.02.2011

Айцец Надсан: я заўсёды задумваюся – як дайсьці да душаў усіх беларусаў


./images/2011/A0997E8C-1271-481C-86D0-B15AD957F338_mw800_mh600_s.jpg“Сярод беларусаў у Лондане вельмі шмат добрых асобаў, сапраўдных патрыётаў, але, на жаль, спадчынай савецкага часу зьяўляецца тое, што людзі застаюцца рэлігійна неадукаванымі, і сапраўднае духоўнае жыцьцё вядуць немногія”, - сказаў а. Аляксандар Надсан у інтэрв’ю беларускай праграме Ватыканскага радыё.

Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар распавёў пра сучаснае жыцьцё і праблемы Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, выказаў сваё меркаваньне адносна рэлігійнасьці беларусаў, а таксама пра свой погляд на Каталіцкую Царкву ў Беларусі. “Здаецца сьвятыні поўныя, але колькі гэта ў параўнаньні з насельніцтвам нашай краіны. Аб гэтым я заўсёды задумваюся – як дайсьці да душаў усіх беларусаў”, – адзначыў а. Аляксандар Надсан.

Акрамя таго, рэктар Каталіцкай місіі ў Лондане распавёў пра значэньне беларускай мовы ў распаўсюджваньні Евангельля і выказаў спадзяваньне на прарастаньне “рэлігійнага дрэва” у Беларусі ў постацях новых маладых хрысьціянаў.

Паслухаць усю размову з а. Аляксандрам Надсанам можна тут:
http://www.radiovaticana.org/bie/Articolo.asp?c=460766

Паводле Ватыканскага радыё
 

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 215 разоў (-ы)