Царква
Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім... палюбі блізкага твайго, як самога сябе на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 22:37-40)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

22.02.2011

Куба: апазіцыянеры вызваленыя дзякуючы пасярэдніцтву Царквы
Пра абяцаньне кубінскіх уладаў вызваліць сем апазіцыйных дзеячоў паведаміла Гаванская рыма-каталіцкая архіяпархія. 19 лютага 2011 г. адзін з іх ужо выйшаў з турмы і вярнуўся ў свой родны дом: 39-гадовы Іван Эрнандэс Карыльё, журналіст і абаронца правоў чалавека. Ён быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўленьня волі ў 2003 годзе.
   
./images/2011/61.jpgКарыльё адзіны з групы апазіцыянераў, вызваленых у апошнія месяцы, вырашыў не пакідаць Кубы. Да гэтуль усе зьняволеныя са сьпісу, па якім вяла перамовы Каталіцкая Царква з рэжымам братоў Кастра, пасьля вызваленьня пакінулі краіну.
 
Прадстаўнікам Царквы атрымалася вызваліць ужо 46 чалавек.
 
Невядомым зьяўляецца агульны лік іншых палітычных зьняволеных на камуністычнай Кубе. Арганізацыі па правах чалавека кажуць нават пра сотні такіх асобаў. На Кубе палітычны прысуд пагражае за апазіцыйную дзейнасьць, або спробу пакінуць краіну.
 
Тым часам, у Гаване 19-23 лютага праходзіць міжнародная канферэнцыя "Праграма дыялогу з Кубай". Пяцідзённую сустрэчу арганізавалі ўніверсітэт з нямецкага Айхштэту і мясцовая япархія. Ініцыятыва рэалізуецца ўжо дзясяты раз і ў гэтым годзе прысьвечана ролі Царквы на Кубе з асаблівым акцэнтам на грамадзкае ўзьдзеяньне хрысьціянскай духоўнасьці.


Паводле Ватыканскага радыё

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 234 разоў (-ы)