Царква
Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою; і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны. Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:1-3)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

25.02.2011

Сустрэча ярархаў УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне

З 22 па 23 лютага 2010 году ў Брухавічах, каля Львова, у рэкалекцыйным доме Львоўскай Архіяпархіі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы,адбылася сустрэча ўкраінскіх каталіцкіх біскупаў лацінскага і візантыйскага абрадаў. Пасяджэньні праходзілі пад старшынствам Адміністратара УГКЦ Архібіскупа Львоўскага Ігара Возьняка і Старшыні Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны Архібіскупа Мітрапаліта Львоўскага Мечыслава Макшыцкага. “Новыя рэлігійныя плыні і рухі: украінскі кантэкст” – такой была асноўная тэма дыскусіяў украінскіх ярархаў. Таксама яны абмяркавалі пытаньні падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ і адзначэньня 10- й гадавіны яго пілігрымкі ва Ўкраіну. 

Фоторепортаж-1 про VI зустріч католицьких єпископів у Брюховичах
У сустрэчы прыняў удзел архібіскуп Іван Юркавіч, былы Апостальскі Нунцый ва Ўкраіне (раней ён працаваў і ў Беларусі), які 19 лютага 2011 году быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Расейскай Федэрацыі. Сабраныя падзякавалі архібіскупу Юркавічу за 7 гадоў служэньня ва Ўкраіне.
 
Архібіскуп Іван Юркавич зьвярнуўся з разьвітальным словам да прысутных, адзначыўшы, што мінулыя сем гадоў яго дыпламатычнай місіі ва Ўкраіне былі пазначаныя спакойным духоўным жыцьцём Царквы і згодаю. “Ад гэтай духоўнай атмасферы атрымалі дары найперш сьвятары і вернікі, якія змаглі арганізаваць парафіяльныя структуры і разьвіць шмат пастырскіх і сацыяльных ініцыятываў. Ня толькі для мяне, але таксама для шматлікіх гасьцей, якія наведалі Ўкраіну за гэты перыяд, менавіта сьведчаньне глыбокай веры, пасьвячанасьць і шчыльная сувязь, якія захавалі вернікі з Каталіцкай Царквой, склалі, мабыць, самае глыбокае ўражаньне. Думаю, гэта будзе самае дарагое ўражаньне, якое я забяру з сабою з Украіны. Вялікія літургічныя сьвяткаваньні, з жывым удзелам вернікаў, якіх я бачыў у Зарваніцы, Бярдзічаве і многіх іншых санктуарыюмах, застануцца для мяне самай цёплай згадкай пра вашую краіну”, - сказаў архібіскуп Іван Юркавіч.
 
Украінскія каталіцкія ярархі абодвух абрадаў падзякавалі таксама за служэньне кардыналу Любамір Гузару, які склаў паўнамоцтвы зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
 
Рыма-каталіцкі мітрапаліт Макшыцкі адзначыў, што сустрэча прайшла ў атмасферы дабразычлівасьці, духу малітвы і ўзаемнага братэрства. Падобныя сустрэчы каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў адбываюцца рэгулярна, два разы ў год.

Паводле Radiovaticana.org/ucr

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 185 разоў (-ы)