Царква
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:6)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

07.03.2011

Архімандрыт Сяргей Гаек пра сьв. Кірылу і Мятода, патронаў Еўропы

Пра славянскіх апосталаў сьвятых Кірылу і Мятода, а таксама кірыла-мятодаўскую спадчыну распавядае ў праграме "Na Progu Wiary" ("На парозе веры") для польскай тэлевізіі архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
   
Кірыла і Мятод (хросныя імёны: Канстанцін і Міхаіл) - апосталы славянаў, якіх называюць Салунскімі братамі, нарадзіліся ў Салоніках ў Візантыйскай імперыі, у горадзе, які, будучы важным гандлёвым цэнтрам, гучаў рознымі мовамі, у тым ліку славянскай. Паваротным момантам у іх жыцьці было пасольства князя Маравіі Расьціслава да імператара Міхаіла III з просьбай прыслаць добрых прапаведнікаў Евангельля.
 
Папа Ян Павел II у сваёй Энцыкліцы ""Slavorum Apostoli" адзначыў: “Кірыла і Мятод - яны як зьвяно, якое злучае, нібы духоўны мост паміж усходняй і заходняй традыцый, якія аб’ядноўваюць у адно вялікую Традыцыю Паўсюднага Царквы. Яны зьяўляюцца для нас узорам і заступнікамі экуменічных памкненьняў сястрынскіх Цэркваў Усходу і Захаду ў пошуку праз дыялог і малітву бачнай еднасьці ў дасканалай і поўнай супольнасьці... Еднасьць зьяўляецца сустрэчай у праўдзе і любові, якія ёсьць дарамі Духа Сьвятога. Кірыла і Мятод, праз сваю асобу і зробленую справу, зьяўляюцца постацямі, якія нанова абуджаюць ва ўсіх хрысьціянах вялікую "тугу аб паяднаньні і еднасьці" паміж двума сястрынскімі Цэрквамі - Усходняй і Заходняй. Для дасягненьня сапраўднай паўсюднасьці кожная нацыя, кожная культура мусіць выканаць уласнае заданьне ў збаўчым плане Бога. Кожная канкрэтная традыцыя, кожная памесная Царква павінна быць заўсёды адкрытай і ўважлівай у дачыненьні да іншых Цэркваў і традыцыяў, а адначасова і на супольнасьць універсальную, каталіцкую; калі ж яна замкнецца ў сабе самой - падвяргае сябе небясьпецы зьнясіленьня. Рэалізуючы ўласныя дары, Кірыла і Мятод ўнесьлі вырашальны ўклад у пабудову Еўропы ня толькі як супольнасьці хрысьціянскай веры, але таксама і як дзяржаўнага і культурнага арганізму”.

Відэасюжэты з расповедам архім. Сяргея Гаека пра сьв. Кірылу і Мятода і іх спадчыну можна праглядзець на сайце
польскай тэлевізіі ITVL.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 180 разоў (-ы)