Царква
Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 16:19)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

09.03.2011

У Менску адбылася ІІІ Канферэнцыя царкоўных рухаў і супольнасьцяў

4–6 сакавіка 2011 г. у касьцёле сьв. Сымона і сьв. Алены ў Менску праходзіла ІІІ Канферэнцыя царкоўных рухаў і супольнасьцяў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла МДЕ «Каштоўная пярліна» руху «Сьвятло — Жыцьцё».

У канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Легіёну Марыі з Менску і Вілейкі, валанцёрскага руху сьв. Мікалая, таварыства Маці Божай Апякункі Добрай Сьмерці, Жывога Ружанца, супольнасьці Via Dolorosa, руху «Маці ў малітве» і «Каштоўная пярліна». Упершыню ў канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі «Сужэнскіх сустрэчаў» і грэка-каталіцкай супольнасьці «Маран ата» з Берасьця. Усе дні мерапрыемства разам з удзельнікамі быў кс. Ірыней Копач.


 
Вечарам у пятніцу ўсе яны сабраліся разам, каб памаліцца за разьвіцьцё каталіцкіх рухаў і супольнасьцяў, якія, паводле словаў папы Яна Паўла ІІ, зьяўляюцца «вясной Царквы». У суботу ўдзельнікі канферэнцыі ў асноўным дзяліліся вопытам, праблемамі і радасьцямі, апавядалі, чым жыве іх супольнасьць сёньня. Было таксама навучаньне і супольная малітва за Беларусь.
 
На трэці дзень, у нядзелю, парафіяне Чырвонага касьцёлу пасьля кожнай сьвятой Імшы мелі магчымасьць даведацца больш падрабязна пра кожны з рухаў: чым ён займаецца, якія яго асаблівасьці і харызма. Таксама была пададзена інфармацыя, дзе і калі адбываюцца сустрэчы, каб пры жаданьні можна было далучыцца да канкрэтнага руху ці супольнасьці.
 
Завяршылася ІІІ Канферэнцыя рухаў і супольнасьцяў сьвятой Імшой, якую правіў дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антон Дзям’янка.
 


Наступная падобная сустрэча адбудзецца 2–4 сакавіка 2012 г. Больш падрабязная інфармацыя праз e-mail: preciouspearl@yandex.ru (Юлія Фралова).


Паводле Catholic.by

 

 

Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 215 разоў (-ы)