Царква
Бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:2)
Навіны за 2011 год
16.11.2011
У сучасным сьвеце важна, каб усе хрысьціяне адзіным фронтам абвяшчалі Добрую Вестку
13 лістапада 2011 году ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў распачалася міжнародная канферэнцыя “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як уклад у сацыяльнае жыцьцё Еўропы”. У форуме прыняў удзел Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынал Курт Кох, які цяпер знаходзіцца з візітам у нашай краіне. ...
16.11.2011
Душпастырскія зьмены ў БГКЦ
Апошнім часам адбыліся некалькі зьменаў у душпастырстве беларускіх грэка-каталіцкіх супольнасьцяў. Новых душпастыраў атрымалі вернікі ў Менску і Івацэвічах. ...
15.11.2011
Ярархі Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы каталіцкіх валанцёрскіх арганізацыяў Еўропы
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек разам з Мітрапалітам РКЦ у Беларусі Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам 10-11 лістапада 2011 году знаходзіліся ў Ватыкане, дзе, як паведамляе Catholic.by, у палацы сьвятога Пія X адбылася сустрэча “Папа і еўрапейскія валанцёры”, арганізаваная Папскай Радай “Cor Unum”. ...
15.11.2011
Асаблівасьці савецкай рэлігійнай палітыкі ў Беларусі ў паваенны час (1944-1956 гг.)
Па вайне ўсе рэлігійныя канфесіі засьведчылі сваю лаяльнасьць уладам. З аднаго боку, гэта была даніна павагі пераможцу, а з іншага – неабходнасьць легальнага існаваньня. Падчас пераходу да мірнага будаўніцтва савецкаму рэжыму быў патрэбны дэмакратычны вобраз і падтрымка ўсяго насельніцтва краіны. У сьнежні 1949 г. праваслаўнае духавенства ўшаноўвала 70-гадовы юбілей Сталіна. У сваіх казаньнях ярархі Царквы вызначалі палітыку Камуністычнай партыі і Савецкага ўраду як “мудрую” і “дальнабачную”. Літургіі і набажэнствы ў гонар “вялікага правадыра ўсіх народаў” прайшлі ў шмат якіх храмах. Вернікі спадзяваліся, што дзяржава па-новаму будзе ставіцца да сваіх грамадзянаў, незалежна ад рэлігійных перакананьняў, але рэчаіснасьць іх расчаравала. Артыкул ...
15.11.2011
Кардынал Кох у Менску згадаў пра адсутнасьць справядлівых судоў ва ўмовах дыктатуры
Гэтыя словы Старшыні Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынала Курта Коха, якія прагучалі падчас нядзельнай сьв. Імшы 13 лістапада 2011 году ў катэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на Пляцы Волі ў Менску, асабліва выдзяліла ў сваім рэпартажы Радыё Свабода і іншыя беларускія СМІ. Ватыканскі госьць прыехаў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай адной з тэмаў каталіцка-праваслаўнага дыялогу. ...
14.11.2011
Брат Алоіс з Тэзэ сустрэўся з моладдзю Менску
Прыёр экуменічнай супольнасьці з Тэзэ брат Алоіс Лазэр 12 лістапада 2011 году сустрэўся з хрысьціянскай моладдзю беларускай сталіцы. У Менск брат Алоіс Лазэр прыбыў з двума братамі – Георгам і Бенуа – па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і прымае ўдзел у канферэнцыі, прысьвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу. ...
12.11.2011
Халдэйская Каталіцкая Царква – Царква вызнаўцаў
Патрыяршы экзарх Халдэйскай Каталіцкай Царквы ў Ерусаліме, а. Поль Колін, у інтэрв’ю для нямецкага францішканскага часопісу “Im Land des Herrn” ("У краіне Госпада") назваў сваю Царкву Царквой вызнаўцаў. ...
11.11.2011
Разважаньне Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў пра новую евангелізацыю
3-6 лістапада 2011 году ў г. Орадзя (Румынія) адбылася 14-я Сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы. У гэты раз на штогадовую сустрэчу ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы сабралася каля 70 удзельнікаў, як біскупаў, так і эксьпертаў, якія адгукнуліся на запрашэньне кіруючага біскупа Орадзя-Марэ, Уладыкі Вірджыла Берчы. Сустрэча была прысьвечана абмеркаваньню ўкладу Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у справу новай евангелізацыі. ...
10.11.2011
У Расеі высьвячаны новы грэка-каталіцкі сьвятар
У Новасібірску 8 лістапада 2011 году на Боскай Літургіі, адслужанай у рыма-каталіцкай катэдры Перамяненьня, быў высьвячаны на сьвятара візантыйскага абраду дыякан Павел Гладкоў, паведамляе Сибирская католическая газета. Літургію ўзначальвалі грэка-каталіцкі біскуп Мукачаўскі Мілан Шашык і ардынарый для католікаў візантыйскага абраду ў Расейскай Федэрацыі рыма-каталіцкі біскуп Ёзаф Верт. ...
09.11.2011
УГКЦ мае тры новыя мітраполіі
29 лістапада ў Львове, 13 сьнежня ў Івана-Франкоўску, 22 сьнежня ў Тарнопалі адбудуцца Архірэйскія Літургіі, падчас якіх будуць зачытаны дэкрэты пра стварэньне ва Ўкраіне Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Тарнопальска-Збораўскай мітраполіяў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Пра гэта 8 лістапада 2011 году, падчас вэб-канферэнцыі на tochka.net паведаміў Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук), Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...
09.11.2011
Бенядыкт XVI: пакліканьне да сьвятарства – дар Божы, а не асабістая заслуга
4 лістапада Бенядыкт XVI прыняў удзел у вячэрняй малітве з нагоды пачатку навучальнага году ў Папскіх універсітэтах Рыму. У малітве, якая прайшла ў Ватыканскай базыліцы, прынялі ўдзел шматлікія студэнты, выкладчыкі, а таксама ярархі Царквы. Папа зьвярнуўся да прысутных з прамовай, якую прысьвяціў сьвятарскаму служэньню, паведамляе ...
05.11.2011
У Румыніі – сустрэча еўрапейскіх ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду
Сёлетняя сустрэча біскупаў Каталіцкіх Цэркваў ўсходняга абраду, якая штогод ладзіцца пад эгідай Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы, праходзіць 3-6 лістапада 2011 году ў румынскім горадзе Орадзя. Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у гэтыя дні прадстаўнікі чатырнаццаці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў будуць разважаць на тэму новай евангелізацыі ў Каталіцкіх Цэрквах ўсходняга абраду Еўропы. ...
03.11.2011
Успамін памерлых у Менску
Восеньскія Дзяды – час, калі беларусы асабліва ўспамінаюць сваіх памерлых продкаў, а таксама ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. З гэтай нагоды ў Менску ў шэрагу памінальных мерапрыемстваў узялі ўдзел беларускія грэка-каталіцкія сьвятары і вернікі. ...
02.11.2011
Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане
30 кастрычніка, калі ў Менску адбывалася традыцыйнае шэсьце ў Курапаты, лонданскія беларусы па старой завядзёнцы памянулі продкаў. Раніцой рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужылі службу ў грэка-каталіцкай царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па сутнасьці, гэта адзіная дзейная беларуская бажніца ў Вялікабрытаніі. ...
01.11.2011
На Дзяды беларусы Бельгіі і Францыі наведалі магілу Міколы Равенскага
У суботу 29 кастрычніка беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыцьцё за веру сьвятую, незалежнасьць і свабоду роднай Бацькаўшчыны – паведамляе Беларуска-Еўрапейскае задзіночаньне. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 12
Апошнія навіны
22.02.2018 Бібліятэка
Службы 2-га тыдня Вялікага посту
16.02.2018 Бібліятэка
Службы 1-га тыдня Вялікага посту
30.01.2018 Сьвятло Ўсходу
Мой Бог...
24.12.2017 Сьвятло Ўсходу
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
10.11.2017 Навіны
Навуковая канферэнцыя з нагоды 400-годдзя служэньня манахаў-базыльянаў на беларускіх землях
27.10.2017 Навіны
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
20.10.2017 Навіны
У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы
19.10.2017 Навіны
Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры і мужнасьці
18.10.2017 Відэа
Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце
16.10.2017 Царква і грамадзтва
Папа назваў сьмяротнае пакараньне нечалавечай мерай
Літургічны каляндар
нядзеля
ЛЮТАГА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
30.01.2018
Мой Бог...
24.12.2017
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў