Царква
Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою; і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны. Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:1-3)
Навіны за 2012 год
22.11.2012
У Харватыі адбываецца сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў
У сталіцы Харватыі Заграбе 22 лістапада 2012 году распачалася Сустрэча ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходніх абрадаў. Мерапрыемства прымеркавана да ўрачыстасьцяў з нагоды 400-годдзя уніі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Харватыі з Рымам. ...
21.11.2012
Крызіс веры ў сьвеце вымагае супольнага сьведчаньня хрысьціянаў
“На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі, прымаючы існуючыя супярэчлівыя асаблівасьці як нешта нармальнае ці лепшае з таго, што можна дасягнуць”, — з такімі словамі зьвярнуўся Бенядыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці — паведамляе Ватыканскае радыё. ...
05.11.2012
Кардынал Любамір (Гузар): каб быць сапраўднымі хрысьціянамі, мы павінны быць зьяднанымі
З нагоды 50-годдзя правядзеньня Другога Ватыканскага Сабору прапануем размову з Вярхоўным Архібіскупам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы на спачынку кардыналам Любамірам (Гузарам) пра актуальнасьць рашэньняў Сабору, ідэю Патрыярхату УГКЦ, рэалізацыю еднасьці ў Хрысьце. ...
06.09.2012
Духоўны запавет кардынала Марціні
Думкі архібіскупа Мілану на спачынку кардынала Карла Марыя Марціні, якія 85-гадовы ярарх выказаў незадоўга да сваёй сьмерці ў інтэрв’ю для яго сабрата аўстрыйскага езуіта а. Георга Споршыла (Georg Sporschill) і Фэдэрыка Радзічэ Фасаці Канфалан’еры (Federica Radice Fossati Confalonieri) сталі яго своеасаблівым духоўным запаветам, у якім ён заклікае ўсіх да навяртаньня, а ярархаў Каталіцкай Царквы да рэформаў, якія яны мусяць распачаць з саміх сябе. ...
05.09.2012
Патрэбна павага да дабравольнага выбару
Прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі 5 верасьня 2012 году распаўсюдзіла камунікат з нагоды нядаўніх пастановаў Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату ў дачыненьні беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Яна Майсейчыка, які раней быў праваслаўным сьвятаром у Беларусі. ...
02.09.2012
У Ліван ўцякла група грэка-каталікоў з сірыйскага горада Алепа
З узмацненьнем узброеных сутыкненьняў паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі ў хрысьціянскіх раёнах Сірыі ўсё больш хрысьціянаў, што складаюць каля 10% насельніцтва, пакідае гэтую краіну. Напрыканцы жніўня 2012 году з Сірыі ў Ліван уцяклі некалькі сьвятароў Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы, сярод якіх і архібіскуп горада Алепа Жан-Клімент Жанбар (Jean-Clement Jeanbart), паведамляе каталіцкае агенцтва Fides. ...
17.08.2012
Творчая спадчына кс. Яна Твардоўскага цяпер – па-беларуску
З творчай спадчынай знакамітага польскага паэта, адметнага прадстаўніка сучаснай рэлігійнай лірыкі, сьвятара Яна Твардоўскага можна пазнаёміцца цяпер і па-беларуску. Выдавецтва “Pro Christо” падрыхтавала і выдала зборнік яго выбраных вершаў “Разам з Табою”. ...
03.08.2012
Сьвятар БГКЦ Васіль Ягораў пра акцыю ў абарону жыцьця “Ад акіяну да акіяну”
У другой палове ліпеня 2012 году, у рамках міжнароднай экуменічнай акцыі ў абарону жыцьця “Ад акіяну да акіяну”, у 17 гарадах Беларусі была ўшанавана копія іконы Маці Божай Чанстахоўскай. Далей акцыя ў абарону жыцьця працягнецца ў Латвіі, Літве, Польшчы і іншых краінах Еўропы — да Фацімы ў Партугаліі, куды абраз будзе дастаўлены ў сьнежні 2012 году. Гэтая акцыя, якую разам зладзілі католікі і праваслаўныя, пройдзе ў 23 краінах сьвету. ...
02.08.2012
Першаярарх УГКЦ: “Мы балюча перажываем падзел адзінай Кіеўскай Царквы”
“Я адкрыты да дыялогу, і нават больш таго — лічу, што павінен адбыцца працэс прымірэньня з РПЦ. Мы маем гістарычныя раны, якія могуць быць вылекаваныя толькі дзякуючы працэсу, у якім будуць браць удзел усе царкоўныя інстытуцыі. Я хацеў бы распачаць гэты шлях і спадзяюся, што з боку РПЦ будзе такая ж адкрытасьць”, - сказаў Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслаў Шаўчук у інтэрв’ю для італійскага выданьня “Il Regno”. ...
31.07.2012
Айцец Віктар Данілаў: “Я заўсёды быў антыкамуністам”
Грэка-каталіцкі сьвятар а. Віктар Данілаў, які 20 ліпеня адзначыў сваё 85-годдзе – чалавек незвычайнага лёсу. У пошуках праўды і сэнсу жыцьця ён прайшоў складаны шлях ад атэіста да сьвятара. Будучы асуджаны за антысавецкую агітацыю, у савецкім лагеры ён знайшоў свой шлях да Бога і адчуў там сваё пакліканьне. Ён прыняў сьвятарскія сьвячаньні ў падпольнай Грэка-Каталіцкай Царкве і адважна нёс Добрую Вестку людзям у часы савецкага дзяржаўнага атэізму. Яго служэньне як сьвятара і дэкана БГКЦ Папа Ян Павел II адзначыў царкоўнай узнагародай – залатым крыжам “Pro Ecclesia et Pontifice”. ...
27.07.2012
Рэктар Украінскага каталіцкага ўніверсітэту а. Барыс Гудзяк намінаваны на біскупа
Ватыканская інфармацыйная служба VIS паведаміла, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI 21 ліпеня 2012 году прыняў адстаўку грэка-каталіцкага біскупа Міхаіла Грынчышына, ЧНА, Апостальскага экзарха для ўкраінскіх грэка-католікаў у Францыі ў сувязі з дасягненьнем гранiчнага ўзросту (у лютым гэтага году Ўладыку споўнілася 83 гады). Адначасова, як адзначае Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, Сьвяты Айцец блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ і прызначыў яго наступнікам айца-мітрата Барыса Гудзяка, рэктара Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту. Новаму біскупу быў нададзены тытулярны пасад Каркабіі. ...
23.07.2012
Створана япархія для маранітаў у Парыжы
Як паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба VIS, 21 ліпеня 2012 году Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI заснаваў новую япархію для вернікаў Мараніцкай Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Заходняй Еўропе. Новая япархія для маранітаў з цэнтрам у Парыжы ў Францыі атрымала назву Маці Божай Ліванскай у Парыжы (Notre-Dame du Liban de Paris). ...
22.07.2012
Першаярарх УГКЦ адкрыў усеўкраінскі зьезд харызматычных супольнасьцяў і арганізацыяў
Лідары і сябры харызматычных супольнасьцяў, арганізацыяў і школ Украіны 11 ліпеня 2012 году сустрэліся ў Чарткове, што на Тарнопальшчыне, каб распавесьці пра сваю дзейнасьць, абмяняцца досьведам служэньня і паслухаць афіцыйны погляд Царквы што да руху “Адновы ў Сьвятым Духу”. ...
12.07.2012
Архіўныя матэрыялы пра архімандрыта Андрэя Цікоту і кс. Адама Станкевіча перададзены ў Рым
На пачатку ліпеня 2012 году ў Варшаве адбылася сустрэча беларускага гісторыка і літаратуразнаўцы д-ра Юрыя Гарбінскага са Генеральным суперыёрам Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у Рыме а. Андрэем Пакулам, якому ён перадаў унікальныя архіўныя матэрыялы, паведамляе Catholic.by. ...
09.07.2012
Грэка-Каталіцкая Царква запрашае ў пілігрымку
11 ліпеня 2012 году, у дзень успаміну Полацкай трагедыі 1705 году, калі ад рук расейскага цара Пятра I і яго сьвіты ў грэка-каталіцкай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку загінулі пяцёра манахаў-базыльянаў, вырушыць у шлях чарговая, васямнаццатая па ліку, штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. Асноўная тэма разважаньняў для ўдзельнікаў сёлетняй пілігрымкі — евангелізацыя, месца і пакліканьне ў ёй сям’і. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
24.10.2018 Сьвятло Ўсходу
Быць спадкаемцамі сьв. Кірылы і Мятода — зьвяртацца да людзей на зразумелай мове
19.10.2018 Навіны
Сьвяты Пасад пракаментаваў раскол паміж Масквой і Канстанцінопалем
08.10.2018 Навіны
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
05.10.2018 Гісторыя Царквы
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы
22.09.2018 Навіны
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
19.09.2018 Бібліятэка
Вінцук Адважны. Унія на Палесьсі
05.09.2018 Навіны
У БГКЦ і ў супольнасьці рэдэмптарыстаў распачаў служэньне новы дыякан
31.08.2018 Бібліятэка
Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага
15.08.2018 Бібліятэка
Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1
09.08.2018 Бібліятэка
Сьвятлана Марозава. Берасьцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі
Літургічны каляндар
серада
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
05.10.2018
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы
22.09.2018
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
08.10.2018
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
19.10.2018
Сьвяты Пасад пракаментаваў раскол паміж Масквой і Канстанцінопалем
24.10.2018
Быць спадкаемцамі сьв. Кірылы і Мятода — зьвяртацца да людзей на зразумелай мове
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў