Царква
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу
(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:28)
Навіны за 2014 год
07.10.2014
У Ватыкане пачаў працу Надзвычайны Сінод пра сям’ю
5 кастрычніка ў Ватыкане пачаліся пасяджэньні ІІІ Надзвычайнай асамблеі Сіноду Біскупаў, на якой біскупы з розных краінаў сьвету будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы і выклікі для сям’і ў сучасным сьвеце. ...
06.10.2014
Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад
Падчас свайго знаходжаньня на Саборы УГКЦ у Польшчы, які распачаўся 2 кастрычніка 2014 году ў Перамышлі, сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах) пракаментаваў нядаўнюю заяву прадстаўнікоў Маскоўскага Патрыярхату пра жаданьне з боку Расейскай Царквы вярнуцца да тэмы «ўніятызму» ў рамках каталіцка-праваслаўнага багаслоўскага дыялогу. Гэтую прапанову расейская дэлегацыя высунула падчас апошняй сустрэчы Зьмешанай камісіі ў Амане (Ярданія). ...
02.10.2014
Чаму мужчыны ня любяць хадзіць у царкву?
20 верасьня ў Гарадзенскай дыяцэзіі адбыліся рэкалекцыі для мужчынаў, якія правёў сп. Дональд Тарбіт, каардынатар “Служэньня абнаўленьня” (Renewal Ministry) для Польшчы і Ўкраіны, а таксама кіраўнік і сузаснавальнік міжнароднага каталіцкага руху “Мужчыны сьвятога Юзафа”. ...
30.09.2014
У Амане багасловы не змаглі выпрацаваць сумесны дакумент пра прымат
Пра праблемы ў каталіцка-праваслаўным дыялогу расказаў Ватыканскаму радыё кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў на заканчэньне пасяджэньня Зьмешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой. Форум праходзіў 15-23 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія). ...
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
19 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія), дзе праходзіла пленарнае паседжаньне Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі, адбылася сустрэча старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры, чальцом Зьмешанай камісіі з каталіцкага боку. ...
22.09.2014
Папа хоча бачыць у новых біскупах асобаў, здольных абудзіць Царкву
Сёньня патрэбныя біскупы, якія не задавальняюцца павярхоўным, але імкнуцца да глыбіняў, адкуль Сьвяты Дух працягвае натхняць сваю Царкву. З такімі словамі Папа Францішак 18 верасьня 2014 году ў Ватыкане зьвярнуўся да біскупаў, якія атрымалі хіратонію на працягу апошняга году — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
21.09.2014
Сьвяткаваньні ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча
20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча. З гэтай нагоды ў Лідзкай парафіі ягонага імя адбылося ўрачыстае набажэнства, у якім узяў удзел айцец Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Пасьля малітвы на сьвяце гучала сярэднявечная беларуская музыка, парафіяне танчылі і радаваліся. Рэпартаж з сайту Радыё Свабода. ...
20.09.2014
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі”
Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў, каментуючы ў інтэрв’ю “Интерфакс-Религия” пачатак працы ў Амане чарговай сесіі Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі, заявіў, што падзеі ва Ўкраіне зноў абвастрылі “праблему уніі” і лічыць неабходным абмеркаваць яе на гэтым форуме. ...
19.09.2014
У Амане каталіцкія і праваслаўныя ярархі разважаюць пра сінадальнасьць і прымат
15-23 верасьня 2014 году ў сталіцы Ярданіі Амане праходзіць ХІІІ пленарная сесія Зьмешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Царквой — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
15.09.2014
Пілігрымка ў памяць блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы
Напрыканцы лета, 22-24 жніўня 2014 году, адбылася 8-ая пешая пілігрымка моладзі Мукачаўскай Грэка-Каталіцкай япархіі з Хуста ў Вялікі Бычкаў, дзе захоўваюцца сьвятыя мошчы Блаславёнага Тэадора. Пра свой паломніцкі шлях і ўдзел у гэтай пілігрымцы распавядае адзін з вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з Баранавічаў. ...
13.09.2014
Славацкі біскуп пра БГКЦ: гэтая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял
Сітуацыя, у якой знаходзяцца беларускія грэка-католікі, цяжкая, аднак у іх ёсьць вялікі духоўны патэнцыял — так лічыць дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіяпархіі ў Славакіі Ўладыка Мілан Лах, SJ. Пра ўражаньні гэтага ярарха пасьля візіту ў Беларусь з нагоды 100-гадовага юбілею беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча распавядае матэрыял з кароткім інтэрв’ю на афіцыйным сайце грэка-каталіцкага архібіскупства ў Прэшаве. ...
11.09.2014
Грэка-каталіцкі сьвятар Сяргей Гаек: «Мова нашай Царквы — беларуская»
Размова з Апостальскім Візітатарам грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам журналіста Радыё Свабода ў Магілёве, з нагоды патранальнага сьвята мясцовай грэка-каталіцкай парафіі. ...
11.09.2014
Кнігу выбраных твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Горадні
У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні 7 верасьня 2014 году адбылася першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі выбраных твораў Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана. ...
03.09.2014
Прадстаўнік Папы пра біскупа Сіповіча: “Ён ня мог прадаць праўду, праўду, якая вызваляе”
31 жніўня 2014 году ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 100-ых угодкаў з дня нараджэньня выхаванца Друйскага кляштару айцоў-марыянаў грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча. Падчас сьвяткаваньняў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці выступіў з беларускамоўнай гаміліяй, якая выклікала вялікую цікавасьць у тым ліку і ў беларускіх сьвецкіх СМІ, многія з якіх прыводзілі цытаты з яе. Прапануем поўны тэкст гэтай гаміліі прадстаўніка Папы ў Беларусі. ...
02.09.2014
У Друі і Менску адбыліся ўрачыстасьці ў гонар 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча
У памяць пра выдатнага беларускага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ стагоддзі Ўладыку Чэслава Сіповіча, які скончыў сваё зямное жыцьцё ў Лондане, ў 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня на яго радзіме была ўстаноўлена і асьвячана мемарыяльная табліца, а на магіле бацькоў закладзена капсула з зямлёй з магілы біскупа і ўстаноўлены новы помнік. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 ... 5
Апошнія навіны
09.04.2018 Царква і грамадзтва
Моладзь і рэлігія
04.04.2018 Навіны
Папа: Хрыстова ўваскрасеньне — магчымасьць адкрываць брацтва
31.03.2018 Навіны
Папа пра значэньне велікодных сьвятаў
30.03.2018 Навіны
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
22.03.2018 Бібліятэка
Службы 6-га тыдня Вялікага посту
20.03.2018 Відэа
Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія
19.03.2018 Бібліятэка
Службы 5-га тыдня Вялікага посту
17.03.2018 Навіны
5 гадоў з Папам Францішкам: статыстыка і адметнасьці пантыфікату
14.03.2018 Бібліятэка
Службы 4-га тыдня Вялікага посту
12.03.2018 Гісторыя Царквы
Дзяніс Лісейчыкаў: традыцыя выкарыстаньня беларускай мовы ва Ўніяцкай Царкве ніколі не перапынялася
Літургічны каляндар
нядзеля
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
30.01.2018
Мой Бог...
12.03.2018
Дзяніс Лісейчыкаў: традыцыя выкарыстаньня беларускай мовы ва Ўніяцкай Царкве ніколі не перапынялася
20.03.2018
Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія
17.03.2018
5 гадоў з Папам Францішкам: статыстыка і адметнасьці пантыфікату
30.03.2018
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў