Царква
Пакуль ты жывы і дыханне ў табе, не замяняе сябе нікім, бо лепей, каб дзеці прасілі цябе, чым табе глядзець у рукі сыноў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 23:21-22)
Царква і грамадзтва
19.07.2014
Ірак: апошнія хрысціянскія сем’і пакідаюць Масул
Апошнія хрысьціянскія сем’і, якія яшчэ заставаліся ў іракскім горадзе Масул, пакідаюць свае дамы і накіроўваюцца ў Эрбіль, Дахук і ў іншыя, больш бясьпечныя мясьціны іракскага Курдыстану. Пра гэта паведамілі каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Fides» прадстаўнікі мясцовай халдэйскай супольнасьці. ...
16.07.2014
Усход Украіны: сьвятары ў палоне ўзброеных сепаратыстаў
Выкрадзенага 3 ліпеня 2014 году ў Данецку грэка-каталіцкага сьвятара а. Ціхана Кульбаку, сакратара Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобл., вызвалілі з палону тэрарыстаў. У палоне ён правёў 12 дзён. ...
13.07.2014
Венесуэла: біскупы патрабуюць вызваліць палітвязьняў
Канферэнцыя біскупаў Венесуэлы заклікала да “акту міласэрнасьці” у дачыненьні асобаў, якія ўсімі прызнаныя палітычнымі вязьнямі, а таксама яна заклікае вызваліць студэнтаў, арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў, якія працягваюцца ў гэтай краіне з лютага — паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
12.07.2014
Кампанія Ватыкану за мір і твіт Папы з нагоды завяршэньня Чэмпіянату сьвету па футболе
“Мундыяль спрычыніўся да сустрэчы людзей, якія належаць да розных народаў і рэлігіяў. Няхай жа спорт заўсёды спрыяе культуры сустрэчы”, — такое пажаданьне напісаў 12 ліпеня 2014 году ў Твітары Папа Францішак, напярэдадні фінальнага паядынку Чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразіліі. ...
11.07.2014
Цэрквы Ўкраіны заклікаюць сепаратыстаў скласьці зброю і вызваліць усіх закладнікаў
Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў засудзіла рэлігійныя перасьледаваньні і дыскрымінацыю вернікаў у Данецкай і Луганскай абласьцях і зьвярнулася да ўсіх, хто незаконна трымае зброю, з заклікам скласьці зброю і спыніць кровапраліцьце. ...
08.07.2014
У Данецку выкрадзены грэка-каталіцкі сьвятар
Ужо некалькі дзён на сувязь не выходзіць сакратар міжканфесійнай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобласьці, сьвятар УГКЦ Ціхан Кульбака. ...
15.06.2014
Кардынал Маркс: хрысьціяне павінны браць удзел у стварэньні больш справядлівага грамадзтва
Шырокая дыскусія на тэму “Хрысьціянства — зарука гуманізму ў глабалізацыі?” з удзелам вядомых каталіцкіх багасловаў адбылася 10 чэрвеня 2014 году ў Каледжы бернардынаў у Парыжы — паведамляе французская каталіцкая газета “La Croix”. ...
20.05.2014
Монтэ Касіна. Памяць пра мужных жаўнераў з Беларусі
70 гадоў таму, 11-19 траўня 1944 году, адбылася бітва пад Монтэ Касіна ў Італіі, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі бралі ўдзел тысячы ўраджэнцаў Беларусі. 18 тарўня ІІ Польскі корпус пад камандаваньнем генерала Ўладзіслава Андэрса здабыў узвышша Монтэ Касіна. Мала хто ведае, што сярод жаўнераў гэтага польскага корпусу амаль траціну складалі ўраджэнцы з Беларусі — католікі абодвух абрадаў, а таксама праваслаўныя. ...
17.05.2014
Як сын пракурора загаварыў па-беларуску і пачаў маліцца за каралеву
Школьнік з Івацэвічаў купіў за 2 рублі ў шапіку «Саюздруку» часопіс, які моцна паўплываў на лёс маладзёна ў пачатку 90-ых гадоў. З таго часу шмат што зьмянілася – хлопец стаў сьвятаром, выехаў у Лондан і будуе там царкву, што мае стаць помнікам па Чарнобыльскай бядзе. ...
17.05.2014
Апроч неба нічога ня маю
У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні на Гараднічанскай, 32а адбылася творчая вечарына “Апроч неба нічога ня маю”. Песьні на вершы паэткі Дануты Бічэль прасьпявалі гурт “Людзі на балоце”, Тацяна Беланогая і Вольга Хвашчынская. ...
08.03.2014
Заява Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Украіны адносна правакацыйных дзеяньняў расейскага кіраўніцтва
Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў заклікала ўлады Расеі адмовіцца ад ваеннага і іншага ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ўкраіны. “Расейскія ўлады павінны ўсьвядоміць сваю адказнасьць перад Богам і перад чалавецтвам за магчымыя непапраўныя наступствы ваеннага канфлікту на ўкраінскай зямлі”, — гаворыцца ў заяве, прынятай гэтай міжцаркоўнай арганізацыяй 2 сакавіка 2014 году. ...
06.03.2014
Галоўны рабін Украіны заявіў, што галоўная небясьпека для габрэяў – не нацыяналісты, а расейскія правакацыі
Галоўны рабін Украіны Якаў Доў Блайх, падчас прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку, заявіў, што галоўную небясьпеку для габрэяў Украіны ўяўляюць не надуманыя «ўкраінскія нацыяналісты», а рэальныя расейскія правакацыі. ...
03.03.2014
Разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным
Разьвітаньне з Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, які быў вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка ў Чырвоным касьцёле (пл. Незалежнасьці). ...
02.03.2014
Адышоў у вечнасьць Рыгор Барадулін
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адышоў у лепшы сьвет увечары, 2 сакавіка 2014 году — паведамляе Радыё Свабода. ...
25.02.2014
Зьверхнік УГКЦ падзякаваў католікам Беларусі за малітоўную салідарнасьць і падтрымку
Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) прыбыў 23 лютага 2014 году ў Рым для ўдзелу ў пасяджэньнях Рады Сіноду Біскупаў. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 ... 4
Апошнія навіны
27.05.2017 Царква і Грамадзтва
Беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лондану за 2016 год. Інтэрвію з архітэктарам
24.05.2017 Навіны
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
19.05.2017 Гісторыя Царквы
Скарына з вялікай доляй верагоднасьці быў католікам
13.05.2017 Гісторыя Царквы
Адраджэньне грэка-каталіцкай парафіі ў Горадні
07.05.2017 Царква і Грамадзтва
Каталіцкі ярарх занепакоены спробамі ўлады ўмешвацца ў працэс катэхізацыі ў нядзельных школах
06.05.2017 Царква і Грамадзтва
Мітрапаліт Кандрусевіч: няма ніводнай краіны, акрамя Беларусі, дзе замежны сьвятар павінен прасіць ва ўладаў дазвол, каб адслужыць імшу
05.05.2017 Царква і Грамадзтва
Мітрапаліт Кандрусевіч: у Беларусі насьпела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносінаў
04.05.2017 Царква і Грамадзтва
Папа: праца дае моладзі магчымасьць марыць
04.05.2017 Навіны
Папа ягіпецкім католікам: «ня бойцеся адкрыць свае сэрцы», будзьце будаўнікамі мастоў, дыялогу і згоды
03.05.2017 Навіны
Папа Францішак і копцкі праваслаўны патрыярх падпісалі сумесную дэкларацыю
Літургічны каляндар
панядзелак
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
12.04.2017
Апостальскі Візітатар БГКЦ пра найбліжэйшыя царкоўныя планы і задачы
09.03.2017
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
08.03.2017
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
14.03.2017
Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз
13.05.2017
Адраджэньне грэка-каталіцкай парафіі ў Горадні
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў