Царква
Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:8)
Навіны за 2011 год
29.10.2011
Міжканфесійная сустрэча па праблеме гандлю людзьмі
Круглы стол на тэму магчымасьці ўдзелу хрысьціянскіх Цэркваў ў супрацьдзеяньні гандлю людзьмі адбыўся ў Горадні 20 кастрычніка 2011 году. ...
27.10.2011
Ярархі УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне разам разважалі пра евангелізацыю і секты
26 кастрычніка 2011 году ў прыгарадзе Львова м. Брухавічы адбылася сумесная сустрэча сябраў Сіноду Біскупаў Кіеўска-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У нарадзе бралі ўдзел каталіцкія біскупы лацінскага і візантыйскага абрадаў, якія ажыцьцяўляюць сваё служэньне на тэрыторыі Ўкраіны. На сустрэчы прысутнічаў новы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Галіксан. ...
27.10.2011
Каталіцкая Царква прафінансуе дасьледаваньні ствалавых клетак дарослых
Міжнародная кампанія “NeoStem” з філіяламі ў ЗША і Кітаі ўклала беспрэцэдэнтны кантракт у галіне дасьледаваньняў ствалавых клетак, атрыманых ад дарослых людзей. Яе партнёрам стала Каталіцкая Царква, якая вядома сваім насьцярожаным стаўленьнем да падобных дасьледаваньняў, піша “Los Angeles Times”. ...
26.10.2011
Ва Ўкраіне адбыліся сумесныя духоўныя рэкалекцыі для каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў
Вядомы сучасны багаслоў і мастак айцец Марка Іван Рупнік, (SJ), 24-25 кастрычніка 2011 году ў Львове-Брухавічах правёў духоўныя практыкаваньні (рэкалекцыі) для біскупаў Рыма-Каталіцкай і Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава Шаўчука, для правядзеньня рэкалекцыяў «запрасілі аднаго з самых цікавых сучасных каталіцкіх багасловаў». ...
26.10.2011
Першаярарх УГКЦ: дыялог патрэбны, каб зьнішчыць стэрэатыпы і загаіць раны мінулага
Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук лічыць, што сустрэчы ярарахаў Маскоўскага Патрыярхату і УГКЦ вельмі неабходныя, але “не для таго, каб адзін з бакоў ішоў на нейкія ахвяры, тады яны ніколі не адбудуцца”. Пра дыялог з праваслаўнымі і шлях да еднасьці Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук распавёў сярод іншага ў інтэрв’ю Galinfo. ...
26.10.2011
Мітрапаліт Філарэт прыняў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі
25 кастрычніка 2011 году праваслаўны Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт прыняў у Менскім епархіяльным упраўленьні Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці, які прыбыў у нашую краіну 10 кастрычніка. ...
26.10.2011
Міжнародная канферэнцыя ў Менску на тэму праваслаўна-каталіцкага дыялогу
Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы інфармуе, што з 13 па 15 лістапада 2011 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як унёсак у сацыяльнае жыцьцё Еўропы». ...
25.10.2011
Кардынал Кох пра экуменічны асьпект у дзейнасьці Папы
Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, у інтэрв’ю французскай газеце “La Croix” сказаў, што экуменізм для Бенядыкта ХVI зьяўляецца “абсалютным” прыярытэтам яго пантыфікату. “Сьвяты Айцец гэта выяўляе з першага дня выбару на Пятровы Пасад”, – сказаў кардынал Кох. ...
21.10.2011
У Новасібірску разважалі пра ідэнтычнасьць грэка-католікаў і сучасны экуменізм
У Новасібірску 11-13 кастрычніка 2011 году адбылася штогадовая сустрэча грэка-каталіцкіх сьвятароў Расеі. У сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту, узялі ўдзел ардынарый грэка-католікаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі біскуп Ёзаф Верт, а таксама 12 сьвятароў і 6 сясьцёр-манахіняў усходняга абраду. ...
20.10.2011
Успамін аднаўленьня царкоўнай еднасьці ў 1596 годзе ў Берасьці
16-18 кастрычніка 2011 году грэка-каталіцкія парафіі і супольнасьці ў Беларусі падчас набажэнстваў узгадвалі 415-ую гадавіну Берасьцейскай царкоўнай уніі. Абвяшчэньне пра царкоўную еднасьць Кіеўскай мітраполіі Праваслаўнай Царквы Рэчы Паспалітай з Рымскай Апостальскай Сталіцай адбылося на царкоўным Саборы ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 году (6-8 кастрычніка паводле старога юльянскага календара, якім карысталіся тады праваслаўныя). ...
14.10.2011
Зьверхнік УГКЦ чакае вялікіх посьпехаў ад разьвіцьця экуменічнага дыялогу паміж каталікамі і праваслаўнымі
Выступаючы 12 кастрычніка 2011 году з інаўгурацыйнай прамовай перад выкладчыкамі і студэнтамі факультэту кананічнага права сьв. Пія Х у Венецыі, Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) зрабіў даклад “Унёсак УГКЦ у дыялог з праваслаўнымі ў каталіцка-праваслаўнай сумеснай камісіі” – паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. ...
14.10.2011
Толькі 50% беларусаў лічаць сябе вернікамі
5 кастрычніка 2011 году ў Кобрыне адбылося пасяджэньне выязной калегіі апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Тэмай выязной калегіі сталі ўзаемаадносіны органаў дзяржаўнай улады з рэлігійнымі арганізацыямі. ...
12.10.2011
Неўміручая толькі душа
Скарбонка беларускай хрысьціянскай літаратуры папоўнілася яшчэ адным каштоўным выданьнем. Рыма-каталіцкая парафія сьв. Сымона і Алены выдала новую кнігу Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая мае назву “Anima”, што азначае душа ў перакладзе з лаціны. ...
12.10.2011
У Беларусі распачынае служэньне новы Апостальскі нунцый
10 кастрычніка 2011 году ў Менск прыляцеў новы Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, – паведамляе Catholic.by. ...
10.10.2011
Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 12
Апошнія навіны
19.09.2018 Бібліятэка
Вінцук Адважны. Унія на Палесьсі
31.08.2018 Бібліятэка
Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага
15.08.2018 Бібліятэка
Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1
09.08.2018 Бібліятэка
Сьвятлана Марозава. Берасьцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі
07.08.2018 Гісторыя Царквы
Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі
13.07.2018 Навіны
Першаярарх УГКЦ: нашая еднасьць з Сьвятым Айцом не базуецца на нейкай палітычнай выгадзе
07.07.2018 Навіны
Папа Францішак падзякаваў УГКЦ за «экуменічную адкрытасьць» і назваў беспадстаўнымі абвінавачаньні яе ва ўніятызьме
03.07.2018 Царква і грамадзтва
Трынаццаць
03.07.2018 Навіны
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да сваёй штогадовай пілігрымкі
19.06.2018 Навіны
Быць Усходняй Каталіцкай Царквой сёньня
Літургічны каляндар
пятніца
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
03.07.2018
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да сваёй штогадовай пілігрымкі
03.07.2018
Трынаццаць
07.08.2018
Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі
13.07.2018
Першаярарх УГКЦ: нашая еднасьць з Сьвятым Айцом не базуецца на нейкай палітычнай выгадзе
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў