Царква
Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 17:1)
Навіны за 2012 год
04.07.2012
Сьвята Еднасьці пад апекай Маці Божай Берасьцейскай
З малітвы ля цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай 30 чэрвеня 2012 году распачаліся сёлета парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-каталіцкай парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. ...
03.07.2012
Грамадзянін Вялікага Княства Любові
Раніцай, 2 ліпеня 2012 году, у шпіталі ў Вільні заўчасна памёр Сяргей Вітушка — гісіторык, настаўнік і журналіст. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай “Талакі” — адной з першых незалежніцкіх арганізацый беларускай моладзі ў 1985-1990 гг. ...
02.07.2012
Сьвяты Пасад падтрымлівае імкненьне да свабоды і справядлівасьці ў Беларусі
29 чэрвеня 2012 году ў Менску адбыўся прыём з нагоды 7-х угодкаў Пантыфікату і 85-годдзя з дня нараджэньня Сьвятога Айца Бенядыкта XVI. На ім прадстаўнік Сьвятога Пасаду ў Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці запэўніў беларускі народ у падтрымцы беларускай культуры і ў імкненьні да ўмацаваньня прынцыпаў свабоды і справядлівасьці ў нашай краіне. ...
29.06.2012
Беларускі дыякан у супольнасьці рэдэмптарыстаў візантыйскага абраду
Нядзеля, 24 чэрвеня 2012 году, калі манахі-рэдэмптарысты і ўсе грэка-католікі Ўкраіны разам з сьвятам Хрыста Чалавекалюбцы ўшаноўваюць цудатворны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі, стала асаблівым днём для беларускага манаха-рэдэмптарыста Зьмітра Чарнеля. У гэты дзень у Львове грэка-католік з Беларусі брат Зьміцер Чарнель атрымаў дыяканскія сьвячаньні. ...
26.06.2012
Навіны з Ватыкану ў эфіры Беларускага радыё
Навіны з Ватыкану цяпер можна пачуць у эфіры Беларускага радыё — паведамляе прэс-служба Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Кожную нядзелю ў 8.55 на хвалях Першага нацыянальнага канала цяпер гучыць выпуск навін, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. У ім гаворыцца пра падзеі, што адбываліся на працягу тыдня ў Сьвятым Пасадзе і Царкве ў Беларусі. ...
26.06.2012
Хто вучыў наваградзкага ўладыку Гурыя?
Вядомы беларускі гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч падзяліўся сваімі думкамі і ўражаньнямі ад інтэрв’ю праваслаўнага архіяпіскапа Наваградзкага і Лідзкага Гурыя афіцыйнаму сайту ўласнай япархіі, у якім той крытыкуе прыхільнікаў ювенальнай юстыцыі, што “спрыяе разбурэньню сям’і і дзяржаўнасьці”, абураецца з прычыны беззаконя і маральнага заняпаду сям’і на Захадзе ды плаўна пераходзіць на тэму Уніі ў сучаснай Беларусі. Ніжэй прапануем гэтыя раважаньні Анатоля Сідарэвіча. ...
23.06.2012
Працоўны дакумент пра спосабы і інструменты новай евангелізацыі
У Ватыкане 19 чэрвеня 2012 году быў апублікаваны працоўны дакумент (Instrumentum Laboris) Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Сінод, прысьвечаны новай евангелізацыі, пройдзе ў Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 году, паведамляе Ватыканскае радыё. ...
05.06.2012
Прэзентацыя кнігі пра ўніяцтва на Лідчыне
У Гарадзенскай абласной бібліятэцы iмя Я.Карскага 30 траўня 2012 году адбылася прэзентацыя кнігі лідзкага краязнаўцы Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”. У сваёй кнізе краязнаўца знаёміць чытача з унікальнымі фактамі лакальнай гісторыі, прыводзіць невядомыя шырокаму колу цікавыя дакументы і сьведчаньні сучасьнікаў. ...
01.06.2012
Пад Тайшэтам ушанавалі памяць айцоў Цікоты і Станкевіча
22-23 траўня 2012 году на былых лагерных могілках у Сібіры, дзе знайшлі свой апошні прытулак выдатныя беларускія каталіцкія сьвятары Андрэй Цікота і Адам Станкевіч, паўсталі памятныя крыжы. Як паведаміла Радыё Свабода, у абедзьвюх акцыях узялі ўдзел беларускі гісторык, доктар Юры Гарбінскі і беларускі каталіцкі сьвятар, манах-марыянін Вячаслаў Пялінак, віцэ-пастулятар беатыфікацыйных працэсаў архімандрытаў з Ордэну Марыянаў Андрэя Цікоты і Фабіяна Абрантовіча, якія служылі ва ўсходнім абрадзе. ...
31.05.2012
Ці існуе ў Беларусі антыхрысьціянскае лобі?
Загадчык катэдры рэлігіязнаўства Інстытуту тэалогіі БДУ прафесар Андрэй Данілаў у інтэрв’ю для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё разважае пра грамадзкую сітуацыю, якая склалася пасьля прыняцьця беларускім парламентам шэрагу неадназначных законапраектаў, супраць якіх выступіла як кіраўніцтва Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы, так і прадстаўнікі Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял. ...
30.05.2012
Уніяцкі сьвятар на “Тытаніку”
Сьвятар Ёзас Мантвіла з Ліпска, што недалёка ад Горадні, да апошняга падтрымліваў людзей падчас катастрофы славутага брытанскага параходу, якая адбылася роўна 100 гадоў таму — 14 красавіка 1912 году. Пра гэты цікавы факт піша на старонках “Нашай Нівы” беларускі грэка-каталіцкі сьвятар а. Ігар Лабацэвіч з Мінеапалісу ў ЗША. ...
24.05.2012
Два прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы абраны ў Раду Біблійнага таварыства
У Менску 20 траўня 2012 году прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Біблійнага таварыства Рэспублікі Беларусь, якое сёлета адзначае 20-годдзе сваёй дзейнасьці. ...
23.05.2012
Гвалт над нашымі духоўнымі каранямі (Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2)
“Нашу сьвядомасьць і нават мараль наўсьцяж працінае канфесійнасьць. Тое вынікла з нашай трагічнай гісторыі, і мы сёньня такія слабыя і маніпуляваныя больш моцнымі суседзямі таму, што ня можам гэтай канфесійнасьці пазбыцца і замяніць яе на адзіна правільны нацыянальны падыход да ўсяго”, — піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Сяргей Абламейка. Яго першы матэрыял “Кананізацыя Сямашкі. Скон народу” выклікаў бурную рэакцыю на сайце. Журналіст вырашыў працягнуць гэтую гаворку. У сваім новым тэксьце ён разважае пра маральна-этычныя праблемы, выкліканыя канфесійным падыходам беларусаў да ўласнай гісторыі. Яскравым прыкладам гэтага, на яго думку, стала выкіданьне мошчаў славутых продкаў з адноўленай царквы Сьвятога Духа ў Менску, што аўтар называе гвалтам над нашымі духоўнымі каранямі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял з сайту Радыё Свабода. ...
23.05.2012
Рымскі кардынал асьвяціў легендарны беларускі “Марыян Хаўз” у Лондане
13 траўня 2012 году ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пасьля рэканструкцыі сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі “Марыян Хаўза” (Marian House), дзе разьмесьціца Беларускі рэлігійны і культурны цэнтр імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Прапануем рэпартаж і фота карэспандэнта TUT.BY Кастуся Лашкевіча з месца падзеі. ...
21.05.2012
Кожны з нас адказны за рэалізацыю чалавечай годнасьці ва ўласным жыцьці
Разважаньнем пра Царкву, пра яе розныя вымярэньні, пра асобу чалавека, які ёсьць храм Бога Жывога, а таксама пра незьнішчальнасьць Хрыстовай Царквы падзяліўся Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль у сваім казаньні 9 траўня 2012 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
08.10.2018 Навіны
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
05.10.2018 Гісторыя Царквы
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы
22.09.2018 Навіны
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
19.09.2018 Бібліятэка
Вінцук Адважны. Унія на Палесьсі
05.09.2018 Навіны
У БГКЦ і ў супольнасьці рэдэмптарыстаў распачаў служэньне новы дыякан
31.08.2018 Бібліятэка
Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага
15.08.2018 Бібліятэка
Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1
09.08.2018 Бібліятэка
Сьвятлана Марозава. Берасьцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі
07.08.2018 Гісторыя Царквы
Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі
13.07.2018 Навіны
Першаярарх УГКЦ: нашая еднасьць з Сьвятым Айцом не базуецца на нейкай палітычнай выгадзе
Літургічны каляндар
пятніца
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
22.09.2018
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
07.08.2018
Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі
05.09.2018
У БГКЦ і ў супольнасьці рэдэмптарыстаў распачаў служэньне новы дыякан
05.10.2018
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы
08.10.2018
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў