Царква
Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе?
(Кніга Эклезіяста 7:16)
Навіны за 2013 год
08.06.2013
Грэка-католікі ўшанавалі памяць блаславёнай Марыяны Бярнацкай
Пілігрымку з Горадні ў Навумавічы ў памяць блаславёнай Марыяны Бярнацкай у 125-ыя ўгодкі яе нараджэньня і 70-ыя ўгодкі мучаніцкай сьмерці зьдзейсьнілі вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай разам з удзельнікамі Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая ў Нядзелю Ўсіх сьвятых Беларускага народу. ...
07.06.2013
Папа Францішак: Немагчыма прапаведаваць Евангельле з сумнымі тварамі
Дух Сьвяты зьяўляецца крыніцай хрысьціянскай радасьці, і для таго, каб абвяшчаць Евангельле, неабходна мець у сэрцы радасьць, якую дорыць Дух Божы, падкрэсьліў Папа Францішак падчас сьв. Імшы 31 траўня 2013 году ў капліцы Дому сьв. Марты. ...
05.06.2013
Сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў Івацэвічах
З нагоды міжнароднага Дня дзіцяці 1 чэрвеня 2013 году ў грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах Хрысьціянскім валанцёрскім рухам сьв. Мікалая была арганізавана сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі — паведамляе сайт Valancer.by. ...
04.06.2013
У Лондане пашкоджана беларуская царква
У ноч з 2 на 3 чэрвеня 2013 году капліца ў Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане атрымала значныя пашкоджаньні, паведамляе сайт “Товарищ.online”. ...
04.06.2013
Малітва за Беларусь ў Рыме і блаславеньне Папы Францішка
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў Рым, дзе 29 траўня 2013 году ў базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане маліўся за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву ля мошчаў сьвятога Вярхоўнага Апостала Пятра, сьвятога Язафата, архібіскупа Полацкага, а таксама блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ — паведамляе сайт svjazep.org. ...
30.05.2013
Прадстаўнік Папы ў Гомелі: “Трэба прасіць аб дарах Духа Сьвятога”
У дзень сьвята Пяцідзясятніцы, калі Сьвяты Дух зыйшоў на апосталаў, што стала пачаткам Царквы, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) суправаджаў Апостальскага Нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці падчас яго візіту ў Гомель. ...
28.05.2013
Ушанаваньне памяці Апостала Палесься
Беларускія грэка-каталіцкія сьвятары прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 75-годдзя кананізацыі сьвятога Андрэя Баболі, якія адбыліся 15-16 траўня 2013 году ў Пінску і Янаве. У падобных урачыстасьцях яны бяруць удзел з 2000 году. ...
22.05.2013
Папа: пляткарства ўтрымлівае ў сабе «дух Каіна»
Ня быць хрысьціянамі з добрымі манерамі і дрэннымі звычкамі заклікаў Сьвяты Айцец Францішак падчас сьв. Літургіі ў капліцы Дома сьв. Марты 18 траўня 2013 году, паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KAI. Сваю прамову Папа прысьвяціў распаўсюджанай нават сярод хрысьціянаў спакусе «улазіць у жыцьцё іншых» і пляткарыць. ...
21.05.2013
Каталіцкі Патрыярх Александрыі пра сустрэчу Папы з Патрыярхам Тавадрасам
«Сустрэча Папы Францішка з Папам Тавадрасам ІІ выклікала радасьць асабліва сярод самых звычайных людзей. Сёньня ёсьць надзея на канкрэтныя крокі на шляху да еднасьці», — адзначыў каталіцкі Патрыярх Александрыі Ібрагім Ісаак Сідрак, каментуючы візіт зьверхніка Копцкай Праваслаўнай Царквы Папы і Патрыярха Александрыйскага ды ўсёй Афрыкі Тавадраса ІІ у Ватыкан. ...
20.05.2013
Патрыярх Тавадрас II прапанаваў адзначаць сьвята брацкай любові паміж Каталіцкай і Копцкай Праваслаўнай Царквой
Малітва, дыялог і гатовасьць будаваць адносіны «ўзаемнай любові» дапамогуць зрабіць «крокі да поўнай еднасьці». Упэўненасьць у гэтым выказаў Папа Францішак, прымаючы на прыватнай аўдыенцыі 10 траўня 2013 году Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса II (Тодара II). Гэтая падзея ўжо названа гістарычнай — адзначае Расейская служба Радыё Ватыкану. ...
17.05.2013
Урачыстасьць у гонар сьвятога, які заахвочвае рабіць нас цуды для іншых
12 траўня 2013 году ў грэка-каталіцкім Цэнтры праведнага Язэпа ў Менску маліліся за разьвіцьцё дабрачыннага служэньня ў Царкве і пакліканьне новых валанцёраў, паведамляе сайт Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая Valancer.by. ...
27.04.2013
Афіцыйная дэлегацыя УГКЦ сустрэлася з Канстанцінопальскім патрыярхам
«УГКЦ будзе пашыраць стасункі з Царквой старажытнага Канстанцінопаля», — заявіў Першаярарх УГКЦ пасьля сустрэчы з Патрыярхам Барталамеем I. ...
26.04.2013
Вакол хрысьціянскага Ўсходу
Міжнародны навукова-пастаральны сімпозіюм з цыклу “Вакол хрысьціянскага Ўсходу”, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, адбыўся ў Сандаміры (Польшча) 13 красавіка 2013 году, паведамляе каталіцкае інфарацыйнае агенцтва KAI. ...
20.04.2013
Апостальскі Візітатар БГКЦ адслужыў паніхіду ў Майданэку
У Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў нацысцкіх лагераў, які штогод адзначаецца 11 красавіка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў памінальную паніхіду на тэрыторыі былога нацысцкага канцлагеру “Майданэк” у Любліне (Польшча). ...
19.04.2013
Дэлегацыя УГКЦ на Сьвятой Зямлі
10 красавіка 2013 году завяршылася паломніцтва на Сьвятую Зямлю дэлегацыі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якую ўзначальваў Зьверхнік УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук. Паломніцтва было арганізавана з нагоды Году веры і адбывалася з 4 па 10 красавіка, паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
10.08.2017 Навіны
У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны
06.08.2017 Відэа
500 гадоў Скарынаўскай Бібліі
05.08.2017 Відэа
Францішак Скарына. Чалавек сьвету
28.07.2017 Гісторыя Царквы
Адшуканы новыя дакументы з сьледчай справы а. Фабіяна Абрантовіча
21.07.2017 Навіны
У Горадні малітоўна ўзгадалі айца Віктара Данілава
15.07.2017 Навіны
Кардынал пасьмяротна стаў праведнікам народаў сьвету
14.07.2017 Царква і грамадзтва
Найпрыгажэйшая...
10.07.2017 Відэа
Дзеля ўмацаваньня Еднасьці. Мітрапаліт Язэп Руцкі
08.07.2017 Навіны
Папа паведаміў пра царкоўную сулучнасьць з новаабраным мелхіцкім патрыярархам
06.07.2017 Навіны
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны
Літургічны каляндар
аўторак
ЖНІЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
15.06.2017
У Вільні гучалі беларускія царкоўныя сьпевы
02.07.2017
Ірына Дубянецкая: Наш пераклад Бібліі — для ўсіх беларусаў
06.07.2017
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны
31.05.2017
Ва Ўкраіне смутак — памёр былы першаярарх УГКЦ
27.05.2017
Беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лондану за 2016 год. Інтэрвію з архітэктарам
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў