Царква
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
Навіны за 2014 год
05.08.2014
Кардынал Кох пра стан экуменічнага дыялогу і новыя выклікі для хрысьціянства
Мы ідзем наперад маленькімі крокамі, але зрухі ёсьць. Прагрэс экуменічнага дыялогу часта патрабуе ахвярнасьці і цярпеньня, і нярэдка яго цаною становіцца кроў мучанікаў. Пра гэта казаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў у інтэрв’ю газеце “L’Osservatore Romano”, — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
15.07.2014
У новай грэка-каталіцкай мітраполіі ў Бразіліі Першаярарх УГКЦ зьдзейсьніў чын інтранізацыі новых правячых біскупаў
10 ліпеня Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук) распачаў свой візіт у Бразілію. Галоўная мэта візіту ўкраінскага першаярарха ў гэтую лацінаамерыканскую краіну — увядзеньне на новы ўрад у нядаўна ўтворанай новай грэка-каталіцкай мітраполіі двух біскупаў Уладзіміра Ковбыча) і Мірона Мазура. ...
10.07.2014
Папа — ахвярам сэксуальнага злоўжываньня духавенства: “Прашу прабачэньня і плачу разам з вамі”
7 ліпеня 2014 году, у капліцы ватыканскай рэзідэнцыі “Дом сьвятой Марты”, Папа Францішак адслужыў Сьвятую Імшу разам з шасьцю асобамі з Вялікабрытаніі, Ірландыі і Германіі, якія ў свой час пацярпелі ад сэксуальных дамаганьняў з боку прадстаўнікоў духавенства. ...
07.07.2014
Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку ў Полацак
9 ліпеня 2014 году распачынаецца традыцыйная штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. Гэтая пілігрымка будзе ўжо 20-ая. ...
06.07.2014
У Хайфе ўшанавалі памяць блаславёнага Мікалая (Чарнецкага)
29 чэрвеня 2014 году ў галілейскім горадзе Хайфа (Ізраіль), падчас нядзельнай Боскай Літургіі ў грэка-каталіцкім храме “Дом Ласкі”, якую ўзначальваў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек), вернікі ўшанавалі памяць блаславёнага сьвятамучаніка Мікалая (Чарнецкага). ...
04.07.2014
Сьвята грэка-католікаў Берасьця — пад апекай Маці Божай Берасьцейскай
Патранальнае сьвята ў гонар сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя — апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу — адзначыла 28 чэрвеня 2014 году грэка-каталіцкая парафія ў Берасьці. Свае сьвяткаваньні грэка-католікі спалучылі з ушанаваньнем цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай і малітвай за мір паміж краінамі-суседзямі Беларусі. ...
01.07.2014
Знак беларускай прысутнасьці на Сьвятой Зямлі
Падчас пілігрымкі вялікай групы беларускіх католікаў у Сьвятую Зямлю 27 чэрвеня 2014 году ў Назарэце адбылося ўрачыстае асьвячэньне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Тысячы пілігрымаў з розных куткоў сьвету, якія штодня прыбываюць на Сьвятую Зямлю, цяпер будць атрымліваць інфармацыю і пра беларускае хрысьціянства. ...
29.06.2014
У Бэтлееме грэка-католікі маліліся за хрысьціянаў Беларусі
У месцы нараджэньня Ісуса Хрыста — Бэтлееме, дзе жыве адна з найстарэйшых хрысьціянскіх супольнасьцяў у сьвеце, у царкве Найсьвяцейшай Багародзіцы, якая належыць мельхіцкім грэка-католікам, 22 чэрвеня 2014 году падчас нядзельнай сьв. Літургіі маліліся за хрысьціянаў Беларусі. ...
27.06.2014
Папа: быць хрысьціянінам — быць прыналежным да Царквы
Пра важнасьць прыналежнасьці да Царквы, народу Божага, і пра тое, што ніхто не становіцца хрысьціянінам сам па сабе гаварыў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра 25 чэрвеня 2014 году, працягваючы цыкл павучаньняў пра Царкву. ...
26.06.2014
Зьверхнік УГКЦ праваслаўным расіянам: “Мы ня вашыя ворагі, мы вам браты ў Хрысьце”
Зьверхнік УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук заклікаў праваслаўных расіянаў да прымірэньня. Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у інтэрв’ю для інфармацыйнага агенцтва AsiaNews грэка-каталіцкі ярарх таксама адзначыў важнасьць, каб РПЦ МП прызнала годнасьць украінскага народу і стала адкрытай на шчыры і сумленны дыялог, заснаваны на праўдзе. ...
26.06.2014
Зьверхнік УГКЦ распавёў Сьвятому Айцу пра “боль ўкраінскага народу”
Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) сустрэўся 26 чэрвеня 2014 году ў Ватыкане з Сьвятым Айцом Францішкам. Сустрэча адбылася ў рамках аўдыенцыі для сябраў 87-й пленарнай асамблеі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (РОАКО). ...
25.06.2014
Быць Царквою – несьці Божае блаславеньне ўсім людзям
Быць людзьмі, якія нясуць блаславеньне ўсім народам зямлі — гэта, паводле Сьвятога Айца Францішка, адна з мэтаў існаваньня Царквы. Новы цыкл катэхезаў, прысьвечаны сутнасьці Царквы, распачаў 18 чэрвеня 2014 году Рымскі Архірэй падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
25.06.2014
Пакуты сірыйскіх хрысьціянаў былі ў цэнтры нарадаў мельхіцкіх ярархаў
Крытычнае становішча каталіцкіх япархіяў мельхіцкага абраду ў Ліване, Сірыі, на Сьвятой Зямлі і ў Іраку было ў цэнтры штогадовага пасяджэньня Патрыяршага Сіноду гэтай Царквы, паведамляе Ватыканскае радыё. ...
23.06.2014
Нунцый узначаліў парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-католікаў у Менску
Храмавае сьвята ў гонар іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі адсьвяткавала 21 чэрвеня 2014 году адна з сталічных грэка-каталіцкіх парафіяў. З нагоды парафіяльнай ўрачыстасьці Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці. ...
20.06.2014
Дыск з найлепшымі беларускімі сьпевамі для пілігрымаў
У чэрвені 2014 году, перад парою пілігрымак, у Менску выйшаў новы дыск з серыі “Беларускі хрысьціянскі хіт” — зборнік найлепшых сьпеваў для пілігрымаў пад назваю “Беларускі пілігрымскі хіт”. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 ... 5
Апошнія навіны
24.12.2017 Сьвятло Ўсходу
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
10.11.2017 Навіны
Навуковая канферэнцыя з нагоды 400-годдзя служэньня манахаў-базыльянаў на беларускіх землях
27.10.2017 Навіны
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
20.10.2017 Навіны
У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы
19.10.2017 Навіны
Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры і мужнасьці
18.10.2017 Відэа
Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце
16.10.2017 Царква і грамадзтва
Папа назваў сьмяротнае пакараньне нечалавечай мерай
14.10.2017 Навіны
Папа Францішак сустрэўся з ўсходнімі патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі
10.10.2017 Навіны
Першаярарх УГКЦ: будзьце пэўныя, мы будзем адстойваць вашыя патрэбы і вашыя правы
08.10.2017 Навіны
Кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Румыніі
Літургічны каляндар
аўторак
СТУДЗЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
Посту няма
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
27.10.2017
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
10.11.2017
Навуковая канферэнцыя з нагоды 400-годдзя служэньня манахаў-базыльянаў на беларускіх землях
24.12.2017
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў