Царква
Ніякае брыдкае слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Эфэсянаў 4:29)
Навіны за 2012 год
16.05.2012
Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам
На прэсавай канферэнцыі, якую Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль правёў 9 траўня 2012 году ў канферэнц-залі Чырвонага касьцёлу, ацэньваючы стан Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі з пункту гледжаньня разбудовы структураў, ён назваў яе пакуль што “беднай і слабой”, але сам факт яе адраджэньня ў Беларусі ён акрэсьліў, як “сапраўдны цуд”. Знаёмства з жыцьцём беларускіх грэка-католікаў, сустрэчы з вернікамі і размовы з каталіцкімі сьвятарамі і ярархамі ў Беларусі далі падставу ватыканскаму ярарху сьцьвярджаць, што сёньня гэта ёсьць жывая Царква. ...
15.05.2012
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад
“Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы” — над такой тэмай прапанаваў паразважаць прысутным у канферэнц-зале менскага Чырвонага касьцёлу архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ватыканскі ярарх знаходзіўся ў нашай краіне з 7 па 10 траўня 2012 году па запрашэньні Міністэрства замежных справаў. ...
14.05.2012
Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных
“У сьвеце вялікіх і моцных мы пакліканы разам з Марыяй, Маці Божай, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных, непрызнаных”, – сказаў 8 тарўня 2012 году Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Кірыла Васіль падчас архірэйскай Боскай Літургіі, якую ён адслужыў па-беларуску ў дзень парафіяльнага сьвята івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Уладыка прамовіў таксама і казаньне па-беларуску. Разважаючы пра тое, што ёсьць памяць і вечнасьць для людзей і для Бога, ватыканскі ярарх на прыкладах мучаніцкага шляху Экзарха Антона Неманцэвіча – яго сабрата па манаскай супольнасьці айцоў-езуітаў, а таксама служэньня настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода, паказаў веліч іх пасланства і місіі. Уладыка нагадаў словы Госпада пра тое, што Ён “скінуў моцных з пасадаў і ўзьнёс пакорных”, ды заклікаў таксама і вернікаў маленькай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы не губляючы надзеі несьці яе іншым, не зважаючы на непатрэбнасьць, марнасьць і нязначнасьць сваёй місіі ў вачах гэтага сьвету захоўваць вернасьць Богу і служыць Еднасьці. ...
14.05.2012
Прадстаўнік Сьвятога Айца ўзначаліў паніхіду ў Хатыні
У Дзень Перамогі, 9 траўня 2012 году, у мемарыяльным комплексе “Хатынь” пасьля ўрачыстага мітынгу, арганізаванга ўладамі, адбылася паніхіда па ахвярах вайны з удзелам архібіскупа Кірылы Васіля, Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, сьвятароў і вернікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў, а таксама прадстаўнікоў менскай абласной і мясцовай улады. ...
12.05.2012
Ватыканскі ярарх наведаў Альбярцін і ўшанаваў Жыровіцкую ікону Багародзіцы
Падчас свайго візіту ў Беларусь Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, які належыць да Таварыства Ісуса, 8 траўня 2012 году наведаў Альбярцін, дзе ў міжваенны час месьцілася Ўсходняя місія айцоў-езуітаў і дзе нёс служэньне беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік а. Антон Неманцэвіч, SJ. Таксама ён памаліўся перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы ў касьцёле ў Слоніме і на парафіяльным сьвяце грэка-католікаў у Івацэвічах. ...
12.05.2012
Айцец Яўген Усошын: Працэс кананізацыі вельмі складаны
З 7 да 10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам знаходзіўся высокі госьць з Ватыкану — Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Кірыла Васіль. Архібіскуп правёў перамовы ў МЗС Беларусі, камітэце ў справах рэлігіяў, меў сустрэчы і разам маліўся з каталіцкімі біскупамі, сьвятарамі і вернікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў, а таксама сустрэўся са зьверхнікам Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапалітам Філарэтам. Вынікі візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскупа Кірылы Васіля на просьбу журналіста Юрася Бушлякова для Радыё Свабода пракаментаваў дэкан Цэнтральна-Заходняга дэканату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Яўген Усошын. Ніжэй прапануем тэкст гэтага інтэрв’ю. ...
11.05.2012
Беларускія грэка-католікі – перашкода для Ватыкану?
Пра візіт Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскупа Цырыла Васіля ў Беларусь і персьпектывы Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гутарка карэспандэнта “Нашага Магілёва” Ігара Барысава з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам. ...
11.05.2012
Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House
Як паведамляе сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”, на 13 траўня 2012 году запланавана ўрачыстае адкрыцьцё адрэстраўраванага “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага. ...
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны
Малебен за горад Менск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыцьцё за вызваленьне Беларусі падчас ІІ Сусьветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа ў Менску 7 траўня 2012 году. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. Уладыка ўзначаліў малебен за жыхароў Менску, а таксама за ахвяраў ІІ Сусьветнай вайны. ...
10.05.2012
Кананізацыя Сямашкі. Скон народу...
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка разважае пра беларускую памесную Царкву і пра тое, як беларусы яе страцілі, дзякуючы дзейнасьці ліквідатара Уніі мітрапаліта Ёсіфа Сямашкі, прыводзіць некалькі малавядомых фактаў з яго жыцьця. ...
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
7–10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. У гэтыя дні, падчас сьвяткаваньня сьвята Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая лічыцца заступніцай беларускага народу, ватыканскі ярарх сустрэнецца на малітве з католікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў у Менску, Слоніме і Івацэвічах. 9 траўня, у Дзень памяці па ахвярах вайны, ярарх памоліцца ў Хатыні, а таксама выступіць з дакладам пра каштоўнасьць традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу ды адкажа на пытаньні журналістаў. Прапануем поўную праграму візіту ватыканскага госьця ў Беларусь. ...
04.05.2012
У Беларусь прыедзе Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Паводле інфармацыі з Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь з 7 па 10 траўня 2012 году з візітам у Беларусі будзе знаходзіцца Ўладыка Цырыл Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны архібіскуп Пталемаіды ў Лівіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. ...
01.05.2012
Нямецкі каталіцкі фонд прапануе стыпендыі маладым навукоўцам-хрысьціянам
Каталіцкі стыпендыяльны фонд KAAD прапануе стыпендыі для вучобы і навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Германіі маладым студэнтам-хрысьціянам (пасьля 6-га сяместру), выпускнікам ВНУ і маладым навукоўцам. ...
26.04.2012
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў — ахвяраў вайны
Ушаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў сьветлы велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
09.04.2018 Царква і грамадзтва
Моладзь і рэлігія
04.04.2018 Навіны
Папа: Хрыстова ўваскрасеньне — магчымасьць адкрываць брацтва
31.03.2018 Навіны
Папа пра значэньне велікодных сьвятаў
30.03.2018 Навіны
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
22.03.2018 Бібліятэка
Службы 6-га тыдня Вялікага посту
20.03.2018 Відэа
Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія
19.03.2018 Бібліятэка
Службы 5-га тыдня Вялікага посту
17.03.2018 Навіны
5 гадоў з Папам Францішкам: статыстыка і адметнасьці пантыфікату
14.03.2018 Бібліятэка
Службы 4-га тыдня Вялікага посту
12.03.2018 Гісторыя Царквы
Дзяніс Лісейчыкаў: традыцыя выкарыстаньня беларускай мовы ва Ўніяцкай Царкве ніколі не перапынялася
Літургічны каляндар
нядзеля
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
30.01.2018
Мой Бог...
12.03.2018
Дзяніс Лісейчыкаў: традыцыя выкарыстаньня беларускай мовы ва Ўніяцкай Царкве ніколі не перапынялася
20.03.2018
Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія
17.03.2018
5 гадоў з Папам Францішкам: статыстыка і адметнасьці пантыфікату
30.03.2018
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў