Царква
Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 16:3)
Навіны за 2012 год
22.04.2012
Памінальная малітва за Янку Купалу і Алаізу Пашкевіч-Цётку ў Горадні
21 красавіка 2012 году душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай айцец Андрэй Крот адслужыў у Горадні пасхальную паніхіду за супакой вялікіх беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў Янкі Купалы і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Памінальнае набажэнства ў касьцёле Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (пабрыгіцкім) стала духоўным завяршэньнем Купалаўскіх чытаньняў, якія адбыліся 20-21 красавіка ў Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы і былі прымеркаваныя да 130-х угодкаў паэта. ...
09.04.2012
Велікоднае слова Апостальскага Візітатара БГКЦ
У сваім Пастырскім Слове на сьвята Пасхі Хрыстовай 2012 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) разважае пра дар сьвятарства і прыводзіць прыклад добрага пастыра і вернага сьведкі Евангельля Экзарха а. Антона Неманцэвіча ды заклікае вернікаў асэнсаваць праўду пра тое, што “Хрыстос у сваім прыніжэньні ёсьць блізкі да ўсіх, хто церпіць, хто праходзіць выпрабаваньні і перасьлед”. ...
08.04.2012
Дар жыцьця
У сваім велікодным звароце Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту. ...
07.04.2012
Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску
4 красавіка 2012 году падчас візіту ў Віцебскую рыма-каталіцкую дыяцэзію Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці па запрашэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ архімандрыта Сяргея Гаека наведаў таксама душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску, паведамляе Catholic.by. ...
21.03.2012
Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве бяз Бібліі
Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Бяз Бібліі па-беларуску”. Правакацыйнае сьцьверджаньне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “Як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “У мяне дома ёсьць!”. Менавіта паспрачацца й хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў бяз Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца), а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37а, метро "Плошча Перамогі"). Уваход вольны! ...
20.03.2012
Айцец Аляксандар Надсан – пра дар жыцьця і сьмяротнае пакараньне
Падчас казаньня на нядзельнай Літургіі 18 сакавіка 2012 году ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан выказаўся адносна актуальных падзеяў у Беларусі, якія ўсхвалявалі грамадзтва: пра выкананьне сьмяротнага пакараньня паводле прысуду Канавалаву і Кавалёву, якіх абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім метро, а таксама пра галадоўку Сяргея Каваленкі, якая сёньня ўжо пагражае ягонаму жыцьцю. ...
02.03.2012
Ніхто і нішто ня можа адмяніць запаведзі Божыя
Рашэньне пра перанос урадам Беларусі, у сувязі з сьвяткаваньнем 8 сакавіка, працоўнага дня на нядзелю, хрысьціянскія Цэрквы Беларусі ўспрынялі са зьдзіўленьнем і неразуменьнем. ...
02.03.2012
У Вене пачаліся беларускія набажэнствы
У сталіцы Аўстрыі на просьбу мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбарн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы, паведамляе Радыё Свабода. ...
22.02.2012
Мы маем вялікі ўласны патэнцыял добрых людзей
Перад пачаткам Вялікага посту завяршылася акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей”, арганізаваная валанцёрскім рухам сьв. Мікалая, каардынацыйны цэнтр якога знаходзіцца пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску. ...
22.02.2012
“Стаўся ахвярай за веру і Бацькаўшчыну”
Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага ў Менску запрашае на духоўную сустрэчу, якая адбудзецца з нагоды 60-годдзя мучаніцкай сьмерці (11 лютага 1952 г.) у асобым лагеры для палітзьняволеных пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C. ...
17.02.2012
Асуджаны як “шпіён Ватыкану і Японіі”
11 лютага 1952 году ў адным з лагероў пад Тайшэтам закончыўся зямны шлях грэка-каталіцкага архімандрыта Андрэя Цікоты. Савецкія ўлады прапаноўвалі яму прыняць сан праваслаўнага япіскапа і ўзначаліць праваслаўную Царкву ў Беларусі. Катэгарычная адмова прысьпешыла сьмерць былога генэрала Ордэну марыянаў. У 2003 годзе ў Рыме быў распачаты працэс беатыфікацыі гэтага выдатнага беларускага сьвятара. Да 60-х угодкаў ягонай мучаніцкай сьмерці прапануем гутарку Міхася Скоблы з дасьледчыкам беларускага хрысьціянскага руху Юрасём Гарбінскім, якая адбылася на Радыё Свабода. ...
17.02.2012
Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову
У Менску пабачыў сьвет трэці пераклад Бібліі на беларускую мову, паведамляе Радыё Рацыя. Беларускае біблійнае таварыства выдала Біблію, перакладзеную на сучасную беларускую мову каталіцкім сьвятаром а. Уладзіславам Чарняўскім. ...
16.02.2012
Успамін мучаніцкай сьмерці архімандрыта Андрэя Цікоты
Сёлета 11 лютага мінула 60 гадоў з дня сьмерці ў “Озерлагу” – савецкім асобым лагеры для палітзьняволеных — архімандрыта а. Андрэя Цікоты з Ордэну айцоў марыянаў, выдатнага беларускага царкоўнага і грамадзкага дзеяча першай паловы XX стагоддзя. З гэтай нагоды ў Маладэчна і Менску адбыліся мемарыяльныя набажэнствы, а ў шэрагу еўрапейскіх гарадоў прайшлі дні памяці і рэфлексіяў над шматбаковым душпастырскім служэньнем і жыцьцёвым сьведчаньнем беларускага архімандрыта-мучаніка Андрэя Цікоты. ...
06.02.2012
Нунцый да грэка-католікаў: многае залежыць і ад вас
3-5 лютага 2012 году Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці знаходзіўся з візітам у Горадні. Папскі прадстаўнік наведаў каталіцкія парафіі лацінскага і візантыйскага абрадаў, духоўную семінарыю, сустрэўся з духавенствам і мясцовымі ўладамі. ...
05.02.2012
Чароўная казка для маладэчанскіх дзяцей з аслабленым зрокам
З ініцыятывы душпастыра і вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне ў нядзелю, 29 студзеня 2012 году, валанцёры Хрысьціянскага руху сьв. Мікалая наведалі мясцовую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэньнямі зроку, якім паказалі сваю Калядную праграму, – паведамляе сайт гэтага руху. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6
Апошнія навіны
24.12.2017 Сьвятло Ўсходу
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
10.11.2017 Навіны
Навуковая канферэнцыя з нагоды 400-годдзя служэньня манахаў-базыльянаў на беларускіх землях
27.10.2017 Навіны
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
20.10.2017 Навіны
У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы
19.10.2017 Навіны
Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры і мужнасьці
18.10.2017 Відэа
Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце
16.10.2017 Царква і грамадзтва
Папа назваў сьмяротнае пакараньне нечалавечай мерай
14.10.2017 Навіны
Папа Францішак сустрэўся з ўсходнімі патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі
10.10.2017 Навіны
Першаярарх УГКЦ: будзьце пэўныя, мы будзем адстойваць вашыя патрэбы і вашыя правы
08.10.2017 Навіны
Кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Румыніі
Літургічны каляндар
аўторак
СТУДЗЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
Посту няма
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
27.10.2017
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
10.11.2017
Навуковая канферэнцыя з нагоды 400-годдзя служэньня манахаў-базыльянаў на беларускіх землях
24.12.2017
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў