Царква
Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною. Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое
(Першае Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Карынфянаў 6:12-13)
Навіны за 2013 год
30.01.2013
Экуменізм бяз веры — як імкненьне да выгаднага кантракту
25 студзеня 2013 году, у дзень успаміну навяртаньня апостала Паўла, Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI узначаліў вячэрнюю малітву ў базыліцы сьвятога Паўла за мурамі на заканчэньне 46-га Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, тэмай якога сёлета былі словы: “Што Бог патрабуе ад нас?”. ...
25.01.2013
У Вялікай Брытаніі створана япархія для вернікаў УГКЦ
Украінскія грэка-католікі ў Вялікай Брытаніі маюць цяпер сваю паўнавартасную япархію. Папа Бенядыкт XVI паблаславіў просьбу Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўзвысіў Апостальскі экзархат для ўкраінскіх католікаў у гэтай краіне да статусу япархіі. ...
25.01.2013
Апостальскі экзархат УГКЦ у Францыі ўзвышаны да годнасьці япархіі
Як паведаміла Ватыканская інфармацыйная служба VIS, 19 студзеня 2013 году, на сьвята Богазьяўленьня паводле юльянскага календара, Папа Бенядыкт XVI узвысіў Апостальскі экзархат для ўкраінцаў візантыйскага абраду ў Францыі да статусу япархіі, якая атрымала назву Парыжскай япархіі сьвятога Ўладзіміра Вялікага для ўкраінцаў візантыйскага абраду (Saint Wladimir-Le-Grand de Paris des Byzantins-Ukrainiens). ...
24.01.2013
Абраны новы Першаярарх коптаў-католікаў
Папа Бенядыкт XVI 18 студзеня 2013 году прыняў у царкоўную сулучнасьць Яго Блаславенства Ібрагіма Ісака Сідрака, новага Патрыярха Александрыйскага Копцкай Каталіцкай Царквы — паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба VIS. Абраны 15 студзеня 2013 году Сінодам Біскупаў гэтай Царквы, патрыярх Ібрагім прасіў пра гэта ў адпаведнасьці з нормамі канону 76 пар. 2 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў. ...
24.01.2013
Разьвітаньне з гісторыкам і археолагам Міхасём Чарняўскім
20 студзеня 2013 году на 75-м годзе жыцьця, памёр Міхась Чарняўскі — вядомы беларускі гісторык і археолаг, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску. У апошнія месяцы Міхал Чарняўскі перанёс некалькі аперацыяў, выкліканых хуткім разьвіцьцём ракавых пухлінаў. ...
23.01.2013
У Вужгарадзе высьвячаны біскуп-памочнік Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі
12 студзеня 2013 году ў вужгарадзкім грэка-каталіцкім Крыжаўзвышэнскім катэдральным саборы адбылася біскупская хіратонія а. Ніла Лушчака, дапаможнага біскупа Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі. Гэта былі першыя біскупскія сьвячаньні ўраджэнца Закарпацьця пасьля выхаду Грэка-Каталіцкай Царквы з падпольля, паведамляе ўкраінская служба Радыё Ватыкану. ...
19.01.2013
Ватыкан выступіў з прапановай адзначаць ва ўсім сьвеце Дзень юдаізму.
“Мы заклікаем усе Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў увесьці такі дзень”, — заявіў сакратар ватыканскай Камісіі па рэлігійных стасунках з габрэямі салезіянскі сьвятар а. Норберт Гофман у інтэрв’ю міжнароднаму каталіцкаму прэсаваму агенцтву Kipa-Apic. ...
17.01.2013
Папа заклікаў да малітвы за еднасьць хрысьціянаў
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня 2013 году Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI зьвярнуўся да вернікаў з заклікам маліцца за еднасьць паміж усімі вызнаўцамі Хрыста — паведамляе Ватыканскае радыё. ...
15.01.2013
Сінод мараніцкіх біскупаў занепакоены ростам колькасьці сірыйскіх бежанцаў
Прыняцьце бежанцаў з Сірыі, што зьнявечана вайной — гэта добрая справа, якой трэба спрыяць, аднак няўхільны рост колькасьці тых, хто шукае прытулку ў Ліване можа нанесьці непапраўную шкоду палітычнай стабільнасьці і грамадзкаму парадку - так лічаць біскупы Мараніцкай Каталіцкай Царквы, якія сабраліся на Сінадальную асамблею ў Бкерке. ...
14.01.2013
Кардынал Сандры: хрысьціяне ў Ягіпце ў цяжкай сітуацыі
Становішча хрысьціянскіх супольнасьцяў у Ягіпце вельмі складанае і ў гэты перыяд яны шмат церпяць, — прызнаўся Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры, які знаходзіўся з 6 па 11 студзеня 2012 году з шасьцідзённым візітам у гэтай паўночнаафрыканскай краіне. ...
12.01.2013
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў зьдзейсьніў візіт у Ягіпет
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры з 6 па 11 студзеня 2013 году знаходзіўся з візітам у Ягіпце — паведамляе Радіо Ватикан. Візіт быў прымеркаваны да сьвяткаваньня юбілееў мясцовых манаскіх каталіцкіх супольнасьцяў і Году веры. Прадстаўнік Рымскай курыі меў таксама шэраг сустрэчаў са зьверхнікамі хрысьціянскіх Цэркваў гэтай краіны і прадстаўнікамі царкоўных рухаў. ...
10.01.2013
Як забіць частку жанчыны
Хрысьціянскі публіцыст і філосаф а. Пётра Рудкоўскі разважае пра тое, калі пачынаеца чалавечае жыцьцё, і ці мае жанчына права забіць частку самой сябе. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6
Апошнія навіны
18.03.2017 Гісторыя Царквы
«Біблія першых хрысьціянаў — Септуагінта»: 5 фактаў пра Біблію і яе пераклады, якія зьдзіўляюць
09.03.2017 Сьвятло Ўсходу
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
08.03.2017 Навіны
Асьвячаны помнік на магіле а. Аляксандра Надсана
07.03.2017 Навіны
Былы Апостальскі нунцый у Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
06.03.2017 Гісторыя Царквы
Веру, што Скарына быў у Венецыі і шмат чаму тут навучыўся — італьянскі прафесар
28.02.2017 Царква і Грамадзтва
Пра Курапаты
27.02.2017 Царква і Грамадзтва
Каталіцкі ярарх заклікае шукаць прымальнага для ўсіх вырашэньня канфлікту ў Курапатах
26.02.2017 Царква і Грамадзтва
Грэка-каталіцкі сьвятар: Калі зьнішчаць Курапаты, то Беларусі ўжо ня будзе
02.02.2017 Царква і Грамадзтва
Навяртаньне
27.01.2017 Відэа
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
Літургічны каляндар
пятніца
САКАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
Пост
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
01.01.2017
Напярэдадні Раства грэка-каталіцкі сьвятар а. Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і БГКЦ сёньня
02.02.2017
Навяртаньне
27.01.2017
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
28.02.2017
Пра Курапаты
09.03.2017
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў