ПСАЛЬМЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151]

Псалтыр

Кніга Ёва
<< Назад
ПСАЛЬМА 108
Псальма праклёну на ворагаў

1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Божа хвалы маёй! не прамаўчы,
2. бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны падступныя;
3. адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;
4. за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;
5. аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю - нянавісьцю.
6. Пастаў над імі бязбожнага, і д'ябал хай стане праваруч яго.
7. Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;
8. хай дні ягоныя будуць кароткія, і пасад ягоны іншы хай прыймае;
9. дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная - удавою;
10. хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;
11. хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;
12. хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;
13. хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхняе імя ў наступным родзе;
14. хай згадаецца прад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;
15. хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяць
16. за тое, што ён ня думаў пра літасьць, а гнаў чалавека беднага і ўбогага ізламанага сэрцам, каб забіць яго;
17. палюбіў праклён, і праклён спадобіць яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;
18. хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, унутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;
19. хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.
20. Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!
21. Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,
22. бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё паранена ўва мне.
23. Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.
24. Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.
25. Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.
26. Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,
27. хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.
28. Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; а раб Твой хай радуецца.
29. Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю, хай накрыюцца сорамам сваім.
30. І я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:
31. бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.
Далей >>
Кніга Выслоўяў Саламонавых
Іншыя кнігі
Закрыць