РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27]

Лявіт

Выхад
<< Назад
РАЗЬДЗЕЛ 11
1. І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы ім:
2. скажэце сынам Ізраілевым: вось жывёлы, якіх можна вам есьці з усяго быдла на зямлі:
3. усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце;
4. толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты: вярблюда, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам;
5. і тушканчыка, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам;
6. і зайца, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам;
7. і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя і на капытах разрэз глыбокі, але яна ня жуе жуйкі, нячыстая яна вам;
8. мяса іх ня ежце і да трупаў іх не дакранайцеся, нячыстыя яны вам.
9. З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце гэтых: у якіх ёсьць перэе і луска ў вадзе, ці ў морах, ці ў рэках, тых ежце;
10. а ўсе тыя, у якіх няма пер’я і лускі, ці ў морах, ці ў рэках, з усіх, што плаваюць у водах і з усяго, што жыве ў водах, паганыя вам;
11. яны павінны быць паганыя вам: мяса іх ня ежце і трупамі іх грэбуйце;
12. усе жывёлы, у якіх няма перэя і лускі ў вадзе, паганыя вам.
13. А з птушак грэбуйце гэтымі: арлом, грыфам і марскім арлом,
14. шуляком і сокалам з пародаю ягонай,
15. любым груганом з пародай ягонай,
16. страўсам, савою, чайкай і каршуном з пародаю ягонай,
17. пугачом, рыбаловам і ібісам,
18. лебедзем, пеліканам і сычом,
19. чапляй, сойкай зь яе пародаю, удодам і кажаном;
20. усе жывёлы паўзуны, крылатыя, якія ходзяць на чатырох нагах, паганыя вам;
21. з усіх паўзуноў, крылатых, якія ходзяць на чатырох нагах, тых толькі ежце, у якіх ёсьць галені вышэй ног, каб скакаць імі па зямлі:
22. гэтых ежце зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкаў зь іх пародаю, хрушчоў з пародаю іхняю;
23. любыя іншыя паўзуны, крылатае, у якога чатыры нагі, паганае вам;
24. ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара;
25. і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара.
26. Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, іякое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты:
27. з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара;
28. хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам.
29. Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю,
30. тхор, хамелеон, ласка, сьлімак і жаба, -
31. гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара.
32. І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя;
33. калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце.
34. Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду, нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое п’юць, у любым такім посудзе нячыстае будзе.
35. Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам;
36. толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты.
37. І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае;
38. а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам.
39. І калі памрэ якое-небудзь быдла, якое ўжываецца вамі ў ежу, дык той, хто дакрануўся да трупа яго, нячысты будзе да вечара:
40. і той, хто будзе есьці падла яго, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара; і той, хто панясе труп ягоны, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара.
41. Усякая жывёла, якая поўзае па зямлі, паганая вам, ня трэба есьці яе;
42. усяго, што поўзае на чэраве, і ўсяго, што ходзіць на чатырох нагах, і мнаганожак з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі, ня ежце, бо яны паганыя;
43. не апаганьвайце душаў вашых якім-небудзь жывёльным паўзуном і не рабеце сябе празь іх нячыстымі, каб быць празь іх нячыстымі,
44. бо Я - Гасподзь, Бог ваш; асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты; іне апаганьвайце душаў вашых якой-небудзь жывёлай, што поўзае па зямлі,
45. бо Я - Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты.
46. Вось закон пра быдла, пра птушак, пра ўсіх жывёлаў, што жывуць у водах, іпра ўсіх жывёлаў, што поўзаюць па зямлі,
47. каб адрозьніваць нячыстае ад чыстага, і жывёлаў, якіх можна есьці, ад жывёлаў, якіх есьці ня трэба.
Далей >>
Лікі
Іншыя кнігі
Закрыць