РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22]

Адкрыцьцё (Апакаліпсіс) Сьвятога Апостала Яна Багаслова

Пасланьне Да Габрэяў Сьвятога Апостала Паўла
<< Назад
РАЗЬДЗЕЛ 15
1. І ўбачыў я іншую азнаку на небе, вялікую і дзівосную - сем анёлаў, якія мелі сем апошніх пошасьцяў, якімі завяршаўся гнеў Божы.
2. І бачыў я нібыта шкляное мора, зьмяшанае з вагнём; і тыя, што перамаглі зьвера і вобраз ягоны, і кляймо ягонае і лічбу імя ягонага, стаяць на гэтым шкляным моры, трымаючы гусьлі Божыя,
3. і сьпяваюць песьню Майсея, раба Божага, і песьню Ягняці, кажучы: вялікія і дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, Божа ‹семагутны! праведныя і праўдзівыя шляхі Твае, Цару сьвятых!
4. Хто не ўбаіцца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Твайго? Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і схіляцца прад Табою, бо адкрыліся суды Твае.
5. І пасьля гэтага я глянуў, і вось, адчыніўся храм скініі сьведчаньня ў небе,
6. і выйшлі з храма сем анёлаў, і мелі яны сем пошасьцяў, адзетыя ў чыстыя і сьветлыя ільняныя шаты і аперазаныя па грудзях залатымі паясамі.
7. І адна з чатырох жывых істотаў дала сямі анёлам сем залатых чараў, напоўненых гневам Бога, Які жыве ва векі вечныя.
8. І напоўніўся храм дымам ад славы Божае і ад сілы Ягонай, і ніхто ня мог увайсьці ў храм, пакуль не закончыліся сем пошасьцяў сямі анёлаў.
Далей >>
Іншыя кнігі
Закрыць