Памер шрыфту
ПСАЛЬМЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151]

Псалтыр

Кніга Ёва
<< Назад
ПСАЛЬМА 101
Заклік да мілажалю і да Сіёна

1. Малітва спрагненага, калі ён смуткуе і вылівае прад Госпадам скруху сваю.
2. Госпадзе! пачуй малітву маю, і енк мой хай дойдзе да Цябе.
3. Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне.
4. Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае абпаленыя, як галавешка;
5. сэрца маё ўражанае, і высахла, як трава, аж я забываюся есьці мой хлеб;
6. ад голасу стогну майго косткі мае прысталі да плоці маёй.
7. Я стаў падобны да пелікана ў пустыні; я зрабіўся як сыч у руінах;
8. ня сплю і сяджу, як адзінокая птушка на даху.
9. Кожны дзень клянуць мяне ворагі мае, і неабольнікі мае ганяць мяне.
10. Я попел ем замест хлеба, і пітво маё разбаўляю сьлязьмі,
11. ад гневу Твайго і абурэньня Твайго; бо Ты ўзвысіў мяне і скінуў мяне.
12. Дні мае быццам цень, які ўхіляецца; і я высах, быццам трава.
13. Ты ж, Госпадзе, вечна жывеш, і памяць пра Цябе з роду ў род.
14. Ты паўстанеш, умілажалішся з Сіёна? бо час літаваць яго, бо прысьпеў час;
15. бо рабы Твае палюбілі і каменьне ягонае, і попел ягоны шкадуюць.
16. І збаяцца народы імя Гасподняга, і ўсе цары зямныя - славы Тваёй.
17. Бо збудуе Гасподзь Сіён, і зьявіцца ў славе Сваёй;
18. паглядзіць на малітву бездапаможных, і не пагардзіць малітваю іхняй.
19. Пра гэта напісана будзе роду наступнаму, і пакаленьне наступнае ўславіць Госпада,
20. бо Ён прынік са святой гары Сваёй; зь нябёсаў глянуў Гасподзь на зямлю,
21. каб пачуць стогны вязьняў, раскаваць сыноў сьмерці,
22. каб абвяшчалі на Сіёне імя Гасподняе, і славу Яму - у Ерусаліме,
23. калі зьбяруцца народы разам і царствы служыць Госпаду.
24. Стаміў Ён на шляху сілу маю, скараціў дні мае.
25. Я сказаў: Божа мой! не забяры мяне на палавіне дзён маіх. Твае гады ў роды родаў.
26. На пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы - дзея рук Тваіх;
27. яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як рыза, спарахнеюць, і, як адзеньне, Ты пераменіш іх, - і зьменяцца;
28. але Ты - той самы, і гады Твае ня скончацца.
29. Сыны рабоў Тваіх будуць жыць, і семя іхняе ўмацуецца прад абліччам Тваім.
Далей >>
Кніга Выслоўяў Саламонавых
Іншыя кнігі