Памер шрыфту
ПСАЛЬМЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151]

Псалтыр

Кніга Ёва
<< Назад
ПСАЛЬМА 103
Праслаўленьне Бога, Творцы сьвету

1. Псальма Давідава пра стварэньне сьвету. Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч,
2. Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону,
3. ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру.
4. Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх - з вагню палымянага.
5. Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.
6. Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць.
7. Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;
8. узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назна�ыў.
9. Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць.
10. Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды,
11. пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю.
12. Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы.
13. Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца.
14. Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў,
15. і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.
16. Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;
17. на іх гняздуюцца птушкі: яліны - пад гняздо буслам,
18. высокія горы - сарнам; каменныя скалы - сховы зайцам.
19. Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад.
20. Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;
21. ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.
22. Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы;
23. выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.
24. Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх.
25. Гэта мора - вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія;
26. там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім.
27. Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова.
28. Даеш ім - прымаюць; адкрываеш далоню Тваю - насычаюцца дабром;
29. схаваеш аблічча Тваё - палохаюцца; забіраеш у іх дух - паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца.
30. пашлеш дух Твой - ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі.
31. Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.
32. Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца.
33. Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль яёсьць.
34. Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе.
35. Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!
Далей >>
Кніга Выслоўяў Саламонавых
Іншыя кнігі